Улада

Праграма, добра знаёмая ў замежжы

16 лютага, напярэдадні рэгістрацыі кандыдатаў, праект праграмы Мілінкевіча будзе прэзэнтаваны ў Маскве.

Палітычная рада дэмакратычных сілаў 14 лютага ўхваліла праект асноўных палажэньняў праграмы Аляксандра Мілінкевіча. Яны маюць загаловак «Свабода, праўда, справядлівасьць» і складаюцца зь сямі разьдзелаў. Першым ідзе «Сям’я і здароўе», выніковым — «Нацыянальнае адраджэньне».

Асноўныя палажэньні канкрэтызуюць пазыцыі, сфармуляваныя А.Мілінкевічам раней. Так, ён абяцае рост заробкаў да 550 эўра да 2010 году. Істотна адрозьніваецца ад Лукашэнкавай праграма А.Мілінкевіча ў сацыяльнай сфэры. Кандыдат ад дэмакратычных сілаў абяцае ўвесьці адрасную дапамогу сем’ям зь дзецьмі: штомесячныя даплаты на кожнае дзіця да 16 гадоў у памеры 10% спажывецкага бюджэту, адрасную дапамогу сем’ям у памеры 5 мільёнаў рублёў пры нараджэньні кожнага дзіцяці і беспрацэнтовы крэдыт на набыцьцё жытла пры нараджэньні другога дзіцяці.

У замежнай палітыцы праграма асьцярожная. Сярод пастаўленых задачаў — стварэньне «паўнавартай зоны свабоднага гандлю» ў СНД і заключэньне дамовы пра партнэрства з Эўразьвязам.

Праект праграмных палажэньняў стаў вынікам доўгіх кансультацый. У кастрычніку пры Нацыянальным камітэце дэмакратычных сілаў была створана працоўная група на базе групы экспэртаў АГП. Яна падрыхтавала эканамічную плятформу пад назвай «Стань гаспадаром у сваёй краіне». Менавіта яна і была прэзэнтавана ў Брусэлі (для кіраўніцтва Эўракамісіі, Эўрапарлямэнту, амбасадаў краінаў ЭЗ і Рады міністраў ЭЗ) ды Варшаве.

Далей з тэкстам працавалі экспэрты, вызначаныя Палітычнай радай дэмсілаў. У выніку да базавых палажэньняў, распрацаваных групай Раманчука, дадаліся канстытуцыйна-прававы, адукацыйны й нацыянальна-культурны аспэкты. Гэтая праграма была прэзэнтаваная ў сойме Літвы і ў Радзе Эўропы.

16 лютага асноўныя палажэньні праграмы будуць прадстаўленыя ў Маскве «для расейскай грамадзкасьці» самім А.Мілінкевічам і кіраўніком ягонага штабу Сяргеем Калякіным.

Такім чынам, праграму будуць добра ведаць у замежжы. Данесьці яе да беларускіх выбарцаў будзе нашмат цяжэй.

У адпаведнасьці з рашэньнем Цэнтравыбаркаму

праграму кандыдата ня можна друкаваць да яго рэгістрацыі. Цэнтравыбаркам таксама забараніў друкаваньне перадвыбарных матэрыялаў кандыдатаў у недзяржаўных СМІ — напэўна, каб абмежаваць магчымасьці праціўнікаў А.Лукашэнкі.

Крытычны аналіз эканамічнага блёку праграмы А.Мілінкевіча чытайце ў наступным нумары «НН». Ён нас найбольш цікавіць, бо ў палітычным ці культурным блёку незалежнае грамадзтва дасягнула адзінства.

Мы разаслалі Асноўныя палажэньні некаторым нашым экспэртам і чытачам. Іх ацэнкі будуць надрукаваныя ў наступным нумары.

Вось першы з водгукаў, які надышоў.

Андрэй Кірэеў, дырэктар Golden Software of Belarus, Ltd: За апошнія пяць год гэта найбольш талковая праграма, зь якой давялося азнаёміцца. Але некалькі пунктаў падаліся спрэчнымі. Па-першае — скасаваньне кантрактнай сыстэмы. У рынкавай эканоміцы прадпрыемства мусіць мець магчымасьць набіраць альбо звальняць пэрсанал адпаведна з сваімі патрабаваньнямі і агульнай рынкавай сытуацыяй. Эканоміка ЗША — самая магутная ў сьвеце, бо там правы работніка абаронены найменш, калі параўноўваць з Эўропай. А ў Беларусі на дзяржпрадпрыемствах адсоткаў 20—30 людзей «праседжваюць нагавіцы», але звольніць іх кіраўніцтва ня мае магчымасьці».

Каментары

Цяпер чытаюць

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам2

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт25

Брэнд, што робіць аўто для Пуціна, прывёз у Беларусь на выставу калекцыю адзення, абутку і сумак

Каля Мінска на дарогах устанавілі «берлінскія падушкі». Што гэта такое?2

Малдаване Беларусі галасавалі не так, як малдаване Расіі. Уплыў праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве?11

«Ветэран баявых дзеянняў» падаў на Пугачову пазоў на $18 мільёнаў за абразу расійскага народа15

«Ён жыве ў сваім свеце. Часам у гэты свет прыязджае Пуцін». Зяленскі адказаў на прапанову Лукашэнкі6

Следам за Арменіяй і Сірыяй Расія губляе Малі і ЦАР10

Пяскоў пракаментаваў заявы пра магчымую пастаўку «Тамагаўкаў» Украіне3

У Мінску ў кватэрах сталі ўключаць ацяпленне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам2

Генерал Келаг расказаў, чаму ЗША размаўляюць з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць