Нерухомасць33

«Дырэктара пасадзім, а дольшчыкі заплацяць штраф»

Мінгарвыканкам фактычна шантажуе тых, хто ўсё ж спадзяецца грошы па льготным крэдыце.

Як паведамляла «Наша Ніва» раней, улады ў аднабаковым рэжыме спынілі льготнае крэдытаванне дамоў, якія здаюцца ў эксплуатацыю ў 2012 годзе і пазней. Аднак, як выявілася,

не могуць атрымаць грошы на будаўніцтва нават тыя дольшчыкі, дамы якіх здаюцца сёлета.
Насуперак існуючым дакументам, Мінгарвыканкам раптам вырашыў, што яны не паспеюць скончыць будоўлю, а таму не дае ні рубля.

Пра гэта «Нашай Ніве» расказалі дольшчыкі, якія будуюць кватэры на Лагойскім тракце ў Мінску.

Заказчыкам выступае дзяржаўная арганізацыя — «УКС адміністрацыі Савецкага раёна Мінска».
Іх дом знаходзіцца ў афіцыйна зацверджаным спісе дамоў, якія здаюцца ў эксплуатацыю да 31 снежня 2011 года. Занепакоеныя тым, што «Беларусбанк» не пералічыў чарговы плацёж, яны адправіліся на прыём да першага намесніка старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Мікалая Бутрыма, які растлумачыў дольшчыкам пазіцыю дзяржавы.

Па словах Бутрыма, грошы могуць быць выдзеленыя толькі ў тым выпадку, калі генеральны дырэктар кампаніі-забудоўшчыка напіша гарантыйны ліст, у якім паабяцае здаць дом да канца года. Калі ж, атрымаўшы грошы, будаўнікі не паспеюць да 31 снежня, Мінгарвыканкам ініцыюе крымінальную справу.

Гендырэктара забудоўшчыка будуць абвінавачваць ў «выманьванні крэдыту ці дадацый».
Згодна з ч.2 арт. 237 Крымінальнага кодэксу «прадаўстаўленне… службовай асобай юрыдычнай асобы… загадзя лжывых дакументаў і звестак аб абставінах, якія маюць істотнае значэнне для атрымання крэдыту … , здзейсненае з мэтай атрымання дзяржаўнага мэтавага крэдыту … караюцца абмежаваннем свабоды на тэрмін ад двух да пяці гадоў ці пазбаўленнем свабоды на той самы тэрмін».

Але пакараць Мінгарвыканкам гатовы і дольшчыкаў!
У іх дамовах з «Беларусбанкам» ёсць пункт наконт «неправамернага атрымання ці немэтавага выкарыстання крэдыту». Згодна з ім, банк мае права патрабаваць датэрміновае вяртанне крэдыту з выплатай працэнтаў у памеры падвоенай стаўкі рэфінансавання (зараз — 70%). Паводле словаў Бутрыма, такая магчымасць будзе выкарыстана.

Зараз дольшчыкі з дома на Лагойскім тракце вырашаюць, якую тактыку дзеянняў ім абіраць далей.

З такімі самымі праблемамі сутыкнуліся мінчукі з дзясятку іншых дамоў, якія павінны быць здадзеныя з эксплуатацыю да канца 2011 года. Без банкаўскіх сродкаў будоўля спынецца, і тады дом у любым выпадку не паспее дабудавацца.

Улады робяць усё магчымае, каб выплаціць па цяперашніх умовах ільготнага крэдытавання як мага меней грошай. А ў наступным годзе правілы гульні стануць іншымі. Па непацверджанай інфармацыі, якая абмяркоўваецца на інтэрнэт-форумах са спасылкай на супрацоўнікаў Мінгарвыканкама, «льготнае крэдытаванне-2012» будзе выглядаць наступным чынам:

шматдзетныя сем’і, інваліды і вайскоўцы атрымаюць права будавацца пад 20% ад стаўкі рэфінансавання (зараз — 7%). Астатнія, у тым ліку маладыя сем’і змогуць будавацца пад 31% ці нават па большай стаўцы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

«Кожны раз даказваю, што я чалавек». Сям'я беларусаў з польскімі каранямі чатыры гады спрабуе атрымаць ДНЖ у Польшчы13

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком7

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць