Грамадства11

Дзяржструктурам устаноўлена заданне па зніжэнні спажывання электраэнергіі ў 2012 годзе

У пастанове Саўміна № 1777 ад 30 снежня 2011 года дзяржструктурам устаноўлена заданне па зніжэнні спажывання электраэнергіі ў 2012 годзе, паведамляе прэс-служба ўрада.

Саўмін пастанавіў рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму, давесці да падпарадкаваных юрыдычных асоб і гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх акцыі (долі ў статутных фондах), што знаходзяцца ва ўласнасці Беларусі або адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, складаюць больш за 50% і якія адносяцца да апрацоўчай прамысловасці з гадавым спажываннем энергарэсурсаў больш як 1 тыс. т умоўнага паліва, заданні па зніжэнні спажывання электрычнай энергіі і прыроднага газу на вытворчыя патрэбы (за выключэннем прыроднага газу, што выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны і на выпрацоўку электрычнай энергіі ўласнымі энергакрыніцамі) ў 2012 годзе да ўзроўню 2011 года не менш як на 5%.

Аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам па ўзгадненні з дэпартаментам па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі павінны ўстанавіць для арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці і якія маюць на балансе кацельнае абсталяванне, якое працуе на прыродным газе і мясцовых відах паліва, памесячныя заданні па выкарыстанні мясцовых відаў паліва з улікам максімальна магчымай загрузкі адпаведнага кацельнага абсталявання.

Для юрыдычных асоб, якія не забяспечылі выкананне вышэйуказаных заданняў, пачынаючы з вынікаў працы за студзень 2012 года на спажытыя звыш аб’ёмаў, неабходных для выканання дадзеных заданняў, электрычную энергію і прыродны газ ужываюцца павышальныя каэфіцыенты ў памеры не менш як 2 да вызначаных у адпаведнасці з заканадаўствам тарыфаў на электрычную энергію і коштам на прыродны газ, які вызначаецца Міністэрствам эканомікі па ўзгадненні з Міністэрствам энергетыкі.

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі па ўзгадненні з Міністэрствам энергетыкі павінен вызначыць парадак разліку аб’ёмаў электрычнай энергіі і прыроднага газу, неабходных для выканання ўказаных заданняў, аб’ёмаў электрычнай энергіі і прыроднага газу, што аплачваюцца з ужываннем павышальных каэфіцыентаў.

Юрыдычныя асобы ў выключных выпадках пры росце аб’ёмаў прамысловай прадукцыі (работ, паслуг) і выкананні мерапрыемстваў праграмы энергазберажэння на 2012 год маюць права падаць хадайніцтва аб непрымяненні да іх павышальных каэфіцыентаў у парадку, устаноўленым правіламі разгляду хадайніцтваў юрыдычных асоб аб непрымяненні да іх павышальных каэфіцыентаў да тарыфаў на электрычную энергію і цэн на прыродны газ.

Беларускі ўрад таксама зацвердзіў правілы разгляду хадайніцтваў юрыдычных асоб аб непрымяненні да іх павышальных каэфіцыентаў да тарыфаў на электрычную энергію і цэн на прыродны газ.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

Штучны інтэлект дапіша гісторыю Старажытнага Рыма там, дзе гісторыкі няздатныя супаставіць факты

У Барысаве паспрабавалі адрадзіць дыскатэкі для моладзі. Але не па кані корм11

У Вялікабрытаніі злавілі пацука памерам з ката4

Макакі арганізавалі крымінальны бізнэс. Вось як яны да гэтага прыйшлі5

«Як быццам ездзіла сто гадоў»: брэсцкая байкерка перасела на фуру1

«Вы ж разумееце, што мы ад вас не адчэпімся». Як улады прымушаюць прыватныя кампаніі завесці ідэолагаў6

Ксяндзу Завальнюку прапаноўвалі замест Чырвонага касцёла пераехаць у Ракаў. Ён адмовіўся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць