Хачу засведчыць сваю глыбокую павагу чалавечаму, грамадзянскаму, творчаму подзвігу Паўла Севярынца. Бо і сам я сын і жыхар Беларускай Глыбіні...
Шукаеш Бога ў Беларускай Глыбіні…
Не падабраць зямной цаны пачатай справе.
Несправядлівы суд стрыножыў твае дні.
Ды з нетраў вусцішы расце апостал Павел.
Наш — у трыванні, у змаганні, у бядзе.
Чытаю нарысы — больш веру, менш баюся.
Радок прачулы сцежкай Ісціны вядзе
Яшчэ не страчаныя душы Беларусі.
Каментары