Меркаванні11

«Die Presse»: як Telekom ды Raiffeisen фінансуюць беларускую прапаганду

«У той час, калі лукашэнкаў рэжым выконвае сьмяротныя пакараньні і катуе апазыцыю, аўстрыйскія канцэрны Raiffeisen Bank International і Telekom Austria фінансуюць дзяржаўную спартовую прапаганду ў Беларусі»,
піша венскае выданьне.

Паводле Die Presse, злоўжываньне спортам у мэтах прапаганды рэжыму, зразумела, «адна з самых бясшкодных праяваў дыктатуры». Асабліва на тле таго, што «за кратамі цяпер утрымліваецца больш за дзесятак палітзьняволеных», што па-ранейшаму робіцца «жорсткі ціск на апазыцыю» і выносяцца «сьмяротныя выракі» ў выглядзе расстрэлаў.

Відавочна аднак і тое, што пры цяперашнім росьце інфляцыі ў краіне, няспынным падзеньні даходаў сярод насельніцтва, міжнароднай ізаляцыі Беларусі, укладаць столькі грошай, колькі і раней у спорт дзяржав ўжо ня можа.

Як паведамляе Die Presse, цяпер «гэтая спартовая прапаганда моцна абапіраецца фінансава на некаторыя вядучыя аўстрыйскія кампаніі. Напрыклад, банк Raiffeisen International ды тэлекамунікацыйны холдынг Telekom Austria. Яны спансуюць некалькі спартыўных клюбаў ды аб'яднаньняў у Беларусі, і ня могуць ня ведаць, што такім чынам падтрымліваюць антыдэмакратычны рэжым ў краіне».

У размове зь нядзельным выданьнем газэты «Die Presse» – «Presse am Sonntag» мэнэджэр Raiffeisen Міхаэль Пальцэр пацьвердзіў, што даччыная фірма банку ў Беларусі — Прыёрбанк, спансуе беларускую хакейную фэдэрацыю. Пры гэтым Пальцэр, зразумела, не назваў суму. Ён толькі адзначыў, што падставай для спонсарства стала тое, што «хакей зьяўляецца адным з самых папулярных відаў спорту ў краіне, а ў 2014 годзе тут адбудзецца чэмпіянат сьвету».

Адрозна ад Raiffeisen Telekom Austria праз сваю даччыную фірму — апэратара мабільнай сувязі Velcom спансуе беларускую тэнісную фэдэрацыю, хакейны клюб «Юнацтва» і паралімпійскі камітэт. Як патлумачыла выданьню прэсавы сакратар Telekom Austria Гудрун Цымерль, усё гэта робіцца «у адпаведнасьці з брэнд-стратэгіяй кампаніі».

Тым часам ЭЗ ня лічыць, што спорт у Беларусі не залежны ад палітыкі. Прынятыя сёлета ў сакавіку ў Брусэлі санкцыі супраць рэжыму тычацца таксама і двух блізкіх да атачэньня Лукашэнкі беларускіх алігархаў — спонсара прэзыдэнцкага спартовага клюбу Анатоля Тарнаўскага і прэзыдэнта футбольнага клюбу «Дынама» (Менск) ды старшыні фэдэрацыі вольнай барацьбы Юрыя Чыжа.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі8

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся1

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі53

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА7

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік10

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

Над Астравецкай АЭС сёння назіралі каласальны слуп пары8

Трамп восьмы раз заявіў, што расчараваўся ў Пуціне18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі8

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць