Здарэнні1111

Маладзечна пайшло пад ваду — фотарэпартаж

Увечары над горадам пранеслася магутная залева, што фактычна змыла цэнтр.

Каля 18-й гадзіне вечара (12 ліпеня) ў Маладзечне пайшла залева, што затапіла ўвесь цэнтр горада. Машыны плавалі ў лужынах, глыбіня якіх дасягала метра. Супрацоўнікі МНС эвакуявалі пасажыраў.

Нягледзячы на ​​праведзены рамонт ліўнёўкі ў цэнтры Маладзечна на Вялікім Гасцінцы ў раёне прыпынку ля Палаца культуры, у гэтым месцы зноў адбыўся патоп. Некаторыя смельчакі спрабавалі нават праплысці ў велізарнай лужыне.

На прыпынку «Палац культуры» вадой адарвала металічную ашалёўку. Каля новага «Еўраопта» ў цэнтры Маладзечна размыла тратуары, змыла плітку.

Затопленымі было мноства іншых месцаў Маладзечна. Напрыклад, спуск з пуцеправода каля прыпынку «Спортшкола», у Геленове і г.д.

Некаторыя аўтамабілі спынялі рух, некаторых выцягвалі з лужын знаёмыя трасамі.

Мінакі выказвалі салідарнасць, дапамагалі выбрацца тым, хто ехаў у машынах, выштурхоўвалі з вады транспарт.

Часткі моладзі было цікава, наадварот, забрацца на самую вялікую глыбіню лужыны. Маладыя людзі вішчалі, калі іх машыны абдавала хваляй вады, здымаліся на фота, відэа.

У некаторых частках горада прайшоў буйны град.

Лівень скончыўся каля 19.30.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы5

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

Чаканні — рэальнасць. У Верхнім горадзе завяршаюць амбіцыйны комплекс у вельмі спрошчаным выглядзе ФОТЫ11

16‑гадовая спявачка Юстына Карпіловіч выпусціла свой другі беларускамоўны альбом — у запісе ўдзельнічала амаль уся сям’я3

Карпянкоў абвінаваціў апазіцыю ў «раскладанні іміджу міліцыянера як абаронцы»33

«За ноч мы страцілі ўсё». Трагедыя знішчыла 17 гадоў працы фермераў — згарэлі каровы з цялятамі8

«Вярнулі як быдла». Вызваленых расійскіх палонных адразу адпраўляюць назад на вайну11

Нетаньяху папрасіў прабачэння ў Катара за ўдар па Досе4

Былы ваеннапалонны Буткевіч: Беларускія турмы можна параўнаць з вельмі жорсткімі ўмовамі ўтрымання ўкраінскіх палонных у Расіі5

Начальнік дэпо ў Гродне браў хабары за адпраўку падначаленых на працу ў Польшчу5

Перад выбарамі ў Чэхіі ў тыктоку актывізаваліся сотні прарасійскіх акаўнтаў з шалёнай папулярнасцю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы5

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць