Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»88

500 дыягназаў ад Карбалевіча

Цяжка камэнтаваць палітыку, калі ў краіне яе, лічы, няма! :) Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Сёньня ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў давялося ўдзельнічаць у маленькай ўрачыстасьці. Дыплём БАЖу "За адданасьць прафэсіі" ўручылі сябру арганізацыі, палітолягу і журналісту Валеру Карбалевічу.

З гэтае нагоды ваш пакорлівы слуга распавёў прысутным, як мусіў некалі ўвесьці "ліміт на Карбалевіча".

Але пра гэта трохі ніжэй. А зараз колькі слоў пра віноўніка ўрачыстасьці. Галоўны рэдактар "СН+" Васіль Зданюк лічыць яго фэномэнам. Мяркуйце самі: вось ужо 10 (пропісам: дзесяць!) гадоў Валер Карбалевіч штотыдзень выступае ў гэтым выданьні з паліталягічным артыкулам пад сваёй аўтарскай рубрыкай. Не зважаючы на вандроўкі, асабістыя справы ці спартовыя траўмы (Валер — зацяты футбаліст). Набегла каля паўтысячы артыкулаў!

Увогуле ж ягонае імя штодня фігуруе ў пэрыёдыках, на палітычных сайтах і ў этэры. Імя — нарасхват.

"Такое ўражаньне, што чалавек працуе без выходных і адпачынкаў", — кажа Зданюк. Выглядае на тое, што гэта блізка да праўды. Аўтар гэтых радкоў і сам не аднойчы тэлефанаваў Карбалевічу і позна ўвечары, і ў нядзелі. І пра што ні запытайся — суразмоўца, як кажуць журналісты, у тэме. Ягоныя дасьціпныя камэнтары не аднойчы дапамагалі аўтару гэтага блогу болей выразна падаць той ці іншы гарачы палітычны сюжэт.

Ці варта лішні раз казаць, што палітычная аналітыка ў нашых палестынах — нялёгкі хлеб?

Гэта на гнілым Захадзе незалежныя аналітычныя цэнтры ў пашане. Ім замаўляюць дасьледаваньні, зь іх рэкрутуюць кадры (яркі прыклад — кар'ера Кандалізы Райс). У нас незалежную аналітыку выціскаюць у андэграўнд і эміграцыю (як НІСЭПД). "Надта разумныя" не ў пашане.

Ёсьць і небясьпека іншага кшталту — міжволі ператварыцца ў палымянага рэвалюцыйнага публіцыста, зьбіцца на агіткі "супраць рэжыму". Валер Карбалевіч імкнецца да аб'ектыўнасьці, да сумленных ацэнак не зважаючы на асобы (ці партыі). А гэта часта ставіць між двух агнёў, бо пэўныя высновы не да спадобы ні ўладзе, ні тытульнай апазыцыі.

Для мяне Валер Карбалевіч яшчэ і прыклад пэрсанальнае палітычнай эвалюцыі ды беларусізацыі. Мы пазнаёміліся падчас гарбачоўскай перабудовы. Тады сапраўды быў час, які крута мяняў самасьвядомасьць (зрэшты, толькі тых, хто хацеў думаць сваёй галавой). Ён, кандыдат навук (выкладаў, між іншым, на катэдры гісторыі КПСС!), прынёс артыкул на тэму дэмакратызацыі ў рэдагаваную мною тады газэту "Знамя юности".

Неўзабаве дацэнт Карбалевіч адным зь першых у сваёй ВНУ стаў чытаць лекцыі на беларускай мове. Зараз ён нязмушана вядзе аналітычныя этэры на беларускай "Свабодзе".

Увогуле ж сёньня Валер Карбалевіч — адзін з самых яркіх айчынных аналітыкаў.

...У 2003-м мне давялося ў якасьці галоўнага рэдактара распачынаць інтэрнэт-праект "Беларускія навіны". Імкнуліся рабіць вострае выданьне, але без мітынговага патасу — так, каб энэргетыку вызначала вастрыня думкі. Хлопцы з рэдакцыі адразу ж сталі жорстка эксплюатаваць безадмоўнага Карбалевіча. Зручна: экспромтам дасьць такі складны камэнтар на любую тэму, што застаецца толькі зьняць тэкст з дыктафона — і, лічы, гатовы артыкул!

Вось тады рэдактарскай воляй я і ўсталяваў "ліміт на Карбалевіча". Каб ня болей двух разоў на тыдзень цытавалі. Бясспрэчна, кажу, камэнтары бліскучыя, але ж трэба, хлопцы, меру ведаць... Дайце чалавеку хоць дух перавесьці!

А ўвогуле, як жартуе Валер, цяжка камэнтаваць палітыку, калі ў краіне яе па вялікім рахунку няма! Ён марыць дачакацца тае пары, калі ў Беларусі пачнецца нармалёвае, паўнавартаснае палітычнае жыцьцё.

А пакуль што Карбалевіч штотыдзень піша ў "СН+" пад фірмавай рубрыкай "Дыягназ" :)

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Стаяць на сваім, кожны на колькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі4

«Стаяць на сваім, кожны на колькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве пасля прапагандысцкай кампаніі за будаўніцтва царквы ў ахоўнай зоне лесапарку выявілася, што будаваць яе нельга3

Стала вядома пра смерць 38-гадовага экс-палітвязня Алега Гнедчыка1

Святлана Алексіевіч павіншавала Ціханоўскую з вызваленнем мужа1

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя107

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Стаяць на сваім, кожны на колькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі4

«Стаяць на сваім, кожны на колькі можа!». Вялікая гутарка з Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа, Калеснікаву і што там у каго ў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць