Грамадства77

Сёння Пакроў у грэка-каталікоў: гэтае свята ўшаноўваюць толькі ва ўсходнеславянскіх землях

1 кастрычніка беларускія каталікі візантыйскага абраду святкуюць Пакроў Найсвяцейшай Багародзіцы.

Пакроў ушаноўваюць толькі хрысціяне ўсходняй традыцыі і пераважна ва ўсходнеславянскіх землях.

Каталікі лацінскага абраду гэтага свята ў сваім календары не маюць. Грэкі перасталі яго святкаваць у XV стагоддзі.

Да ўсталявання свята спрычынілася з’яўленне ў 910 годзе Багародзіцы святому Андрэю дзеля Хрыста бажавольнаму ва Улахернскім храме Найсвяцейшай Багародзіцы ў Канстанцінопалі.
Падчас малебна за ўратаванне сталіцы Візантыі ад паганаў, якія аблажылі горад, святы Андрэй і ягоны вучань Эпіфан убачылі Дзеву Марыю, якая разгарнула над вернікамі белую хустку (амафор). Заступніцтва дапамагло — ворагі адступілі. Пакроў-амафор стаўся сімвалам заступніцтва і апекі Божай Маці над людзьмі.

«Аxiнi нас пачэсным пакровам Тваiм, аxавай нас ад усягo благoга i малi Сына Твайгo, Xрыста Бoга нашага, збавiць душы нашы», — просяць Багародзіцу хрысціяне падчас святочнай літургіі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча11

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША96

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць