Надвор'е

На гэтым тыдні чакаецца даволі дажджлівае надвор'е

Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Людміла Парашчук 1 кастрычніка падчас відэабрыфінгу.

Паводле яе слоў, калі ў першы дзень кастрычніка ў Беларусі пераважае ціхае сонечнае надвор’е,

то ў аўторак прагназуюцца змяненні: пад уплывам атмасферных франтоў, што перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы, неба зацягнуць аблокі і пачнуцца дажджы.
Тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны складзе ад 13°С па поўначы да 22°С па поўдні краіны. Такія тэмпературы на 2–3°С перавысяць кліматычную норму для кастрычніка.

У сераду пераважна па паўднёва-ўсходняй палове Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, і ў асобных раёнах магчымыя навальніцы, ноччу месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ноччу 6–13°С, па Гомельскай вобласці да 15°С. Максімальная днём 13–20°С, па паўднёвым усходзе Беларусі да 23°С.

У чацвер дажджоў будзе менш, з’явіцца больш працяглае праясненне. Максімальная тэмпература днём плюс 16–21°С.

У пятніцу днём франтальны раздзел з Заходняй Еўропы пачне пагаршаць надвор’е ў Беларусі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, тэмпература паветра мінімальная ноччу 6–13°С, максімальная днём 11–18°С.

Паводле папярэдняга прагнозу, у выхадныя пад уплывам маларухомага атмасфернага фронту на большай частцы Беларусі пройдуць дажджы.

Тэмпература паветра ноччу ў суботу 6–11°С, днём ад 10°С па паўночным захадзе да 19°С па паўднёвым усходзе краіны.

У нядзелю паўднёвы вецер зменіцца паўночна-заходнім, будзе халаднавата. У многіх раёнах Беларусі пераважная дзённая тэмпература 7–14°С

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча11

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША96

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць