Тэатр99

Наталля Русецкая: За што можна ставіць помнік Пінігіну

«Пасля спектакля я размаўляла з адной высокапастаўленай асобай, якая ўпершыню чула Шалкевіча. Вы разумееце, як усё запушчана?» — кажа паэтка Наталля Русецкая, якая перакладала для «Местачковага кабарэ» тэксты песен Мар’яна Хемара з польскай мовы.

Ліквідуе прабелы ў карціне свету

– Шалкевіч выступае ў Мінску з канцэртамі, збірае залы. У яго ёсць свая публіка, якая слухае яго ўжо дваццаць гадоў. Але тут ён трапіў на галоўную сцэну Рэспублікі. Гэта ж якая рэклама! Шалкевіч выконваў у спектаклі старыя песні, і я спадзявалася, што зала заспявае разам з ім. Але яны ўпершыню чулі іх! Забаўляльнае «Местачуовае кабарэ» ліквідуе сур'ёзныя прабелы ў карціне свету сталічных гледачоў.

Памылка піяру

– Гледачы, якія падзяліліся са мной уражаннямі пасля прэм'еры, адзначалі: Пінігін хацеў паказаць жыцце Заходняй Беларусі, але не зрабіў гэтага. Але я думаю, задача спектакля была ў іншым. Ён у стылізаваным выглядзе аднаўляе тое, што некалі існавала. Вось такія кабарэ і гучалі, так бавілі час у 30-я гады ХХ стагоддзя: у кавярнях з жонкамі (ці каханкамі) пасля працоўнага дня. «Местачковае кабарэ» — не «пра што», а, уласна, «што» было.

Усе ідуць пабачыць жыццё Заходняй Беларусі, а трапляюць не на лекцыю, а ў тэатр, дзе тая ж Заходняя Беларусь, толькі ў «жывых малюнках».

З чым ядуць «Местачковае кабарэ»

– «Местачковае кабарэ» — гэта ў першую чаргу знаёмства з творчасцю геніяльнага кабарэцяра Мар’яна Хемара. Польскаму слухачу ці гледачу ягонае імя добра вядомае, песні Хэмара і сёння гучаць па радыё, выкарыстоўваюцца ў кіно і тэатры. Беларускаму гледачу мы нанова адкрываем імя польскага сатырыка, знаёмім публіку з элементамі польскай культуры, прысутнай у 1930-я на землях Заходняй Беларусі. Мы не спрабуем даказаць, што гэта — беларускае. Але Беларусь знаходзіцца між Захадам і Усходам, і ў нашай культурнай парадыгме заўсёды суіснавалі элементы польскія, расейскія, яўрэйскія. Ад гэтага не трэба адмаўляцца. Гэта трэба ведаць і шанаваць. Як пісаў Пятро Бітэль, «шануй чужое аж да пакланення, сваё любі да самазабыцця».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены4

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Усе навіны →
Усе навіны

«Хлопцы гралі на гітары Ляпіса Трубяцкога». Як беларусы арганізаваліся, каб сустрэць нечакана вызваленых палітвязняў4

На выбарах у Малдове перамагла праеўрапейская партыя прэзідэнта Санду, прарасійская апазіцыя прайграла9

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

Прарасійскі блок разгромна прайграе выбары ў Малдове20

У афіцыйны Пантэон герояў запісалі тэрарыста, але там не будзе франтавіка Васіля Быкава. Затое будзе праваслаўны, які Хрысту ногі рэзаў27

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены4

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць