Архіў

Эканамічная хроніка

21.02.2004

$50 — так, «Белтрансгаз» — не

18 лютага ў трэці раз за месяц расейскія пастаўшчыкі зьменшылі падачу газу ў Беларусь. Напярэдадні «Газпром» пагражаў цалкам перакрыць кран. Закантрактаваныя на люты аб’ёмы паставак «Транс-Нафты» вычарпаныя, а ўгода з «Газпромам» не заключаная. У аўторак беларускі ўрад ухваліў праект крэдытнага пагадненьня з Расеяй. Масква запрапанавала крэдыт у 200 млн даляраў тэрмінам на пяць гадоў, каб Менск быў здольны расплачвацца за газ па вышэйшых цэнах. Рашэньне кабінэту можа быць сьведчаньнем таго, што Беларусь пагодзіцца купляць газ па большых тарыфах і не пагодзіцца на перадачу газатранспартнай сыстэмы Расеі. Застаецца зразумець, ці пацягне правал энэргетычнага саюзу разрыў іншых саюзных дамоўленасьцяў.

Эўрапейцаў цікавіць цэмэнт

Буйны нямецкі канцэрн «Гайдэльбэргцэмэнт» гатовы ўлічваць спэцыфіку беларускага рынку ў працэсе супрацы зь Беларускім цэмэнтавым заводам у Касьцюковічах. «Гайдэльбэргцэмэнт» прапануе розныя варыянты супрацоўніцтва — арэнда на 5 гадоў або перадача акцый у даверчае кіраваньне канцэрну — і не настойвае на прыватызацыі. Пры магутнасьці 850 тыс. т цэмэнту ў год, летась у Касьцюковічах вырабілі 716,8 тыс. т.

Яшчэ адзін сусьветны цэмэнтавы лідэр «CRH Group» (Ірляндыя) прагне ўдзелу ў мадэрнізацыі Краснасельскага цэмэнтавага заводу ў Ваўкавыскім раёне. Кампания «Lafarge» (Польшча) прапануе стварэньне СП на базе «Граніту» ў Мікашэвічах. А нямецкі «Кнаўф» не губляе цікавасьці да «Белгіпсу».

$440 млн — калгасам

У 2004 г. у Рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельгаспрадукцыі паступіць больш за 987,5 млрд руб. Акрамя звычайных датацый, грошы пойдуць на мадэрнізацыю зернясховішчаў і зернетакоў і будаўніцтва заводу па перапрацоўцы й захаваньні насеньня кукурузы.

Забароненыя «Гербэр» і «Тутэлі»

Дзіцячае харчаваньне гэтых фірмаў не адпавядае крытэрам якасьці. Такое рашэньне прыняла беларуская санслужба сьледам за расейскімі калегамі.

Стаўка долу

17 лютага базавая стаўка рэфінансаваньня зьнізілася яшчэ на 1%, да 27% гадавых. З пачатку 2003 г. яна зьнізілася ўжо на 11% у сувязі з запавольваньнем інфляцыі.

МБ; БелаПАН, «Белорусский рынок», gazeta.pl

Каментары

Цяпер чытаюць

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт18

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Усе навіны →
Усе навіны

Таямніцы Мінскага замчышча: недабудаваны храм, які ставіць у тупік навукоўцаў, і маладая князёўна з касой і кветкавым вянком1

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

Прарасійскі блок разгромна прайграе выбары ў Малдове20

У афіцыйны Пантэон герояў запісалі тэрарыста, але там не будзе франтавіка Васіля Быкава. Затое будзе праваслаўны, які Хрысту ногі рэзаў27

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года22

Спявачка Селена Гомес выйшла замуж

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт18

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць