Архіў

Чыноўнікам зь Мінкульту: пра дзень пазбаўленьня волі

Нядаўна давялося мне паўдзельнічаць у конкурсе, прысьвечаным 50-годзьдзю Беларускай службы радыё «Свабода».

Трэба было напісаць эсэ на тэму «Мая Свабода». Пісаць было прыемна — і я стаў адным зь пяці (самым, дарэчы, маладым) пераможцаў конкурсу.

А вось гэтыя радкі я пішу з кардынальна супрацьлеглым пачуцьцём — прыкра й непрыемна… Зайшоў у бібліятэку побач з домам пачытаць у «Народнай волі» інтэрвію Піта Паўлава, а мяне як абухом па галаве: «Гэтай газэты вы больш ня знойдзеце ні ў адной бібліятэцы, — кажа сярэдніх гадоў жанчына і дадае: — На жаль…» Калі яна вымавіла гэтае «на жаль», я зірнуў ёй у вочы — і зразумеў яе…

Увечары таго ж дня глядзеў, выгодна ўладкаваўшыся на канапе, клясыку францускага кіно — фільм «Напалеон». Адзін з эпізодаў: малады дыктатар, які толькі што пры дапамозе зброі прысвоіў сабе тытул Першага Консула, на Каляды ў бліскучай карэце едзе са сваёй жонкай у Опэру. Прыгажуня кажа да свайго сужэнца: «Які ты ў мяне малайчына, і газэты пра цябе так добра пішуць!» — «Для гэтага мне давялося закрыць 60 зь іх…» Мяне трэці раз за дзень перасмыкнула. Вядома, параўноўваць Напалеона й першы твар чынавенскай Беларусі не выпадае, але сама сутнасьць дыктатуры ў гэтай цытаце навідавоку.

А ўвогуле я мог бы і не глядзець францускае стужкі, калі б, прыйшоўшы ў азначаны час зь сябрамі й сяброўкамі да клюбу «Бліндаж» на ліцэйскі канцэрт, не пачуў: «Канцэрт забаранілі». Проста патэлефанавалі за тры гадзіны й сказалі: не праводзіць. І зноў не спатрэбілася аніякіх тлумачэньняў.

Некалі, у вельмі далёкія часы, яшчэ Гельвэцый сказаў: «Згрызоты сумленьня пачынаюцца там, дзе канчаецца беспакаранасьць». Мне цікава, ці ёсьць яны, тыя згрызоты сумленьня, у людзей, якія з такой лёгкасьцю забараняюць ды адмяняюць тое, на што было пакладзена шмат працы!

У любым выпадку перажыты дзень я для сябе ахрысьціў «Днём пазбаўленьня волі». Паслужлівым жа чыноўнікам зь Міністэрства культуры й тым, перад кім яны выслужваюцца, хочацца адно нагадаць: пякучая крыўда проста так не даруецца!

Алесь Квіткевіч, Менск

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by2

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска Дар'я распавяла, чаму прынцыпова не пайшла рабіць ЭКА бясплатна. Колькі ў выніку заплаціла?4

Дроны разбамбілі НПЗ у Самары і Краснадарскім краі. А расійская ракета ўшчэнт разнесла пяціпавярховік у Кіеве7

Украінец прывёз з расійскага палона ката. Кот адсядзеў са сваімі гаспадарамі чатыры з паловай гады

З раскошным катафалкам і жалобнай працэсіяй. Каго з беларусаў хавалі ў Вільні з найбольшай помпай?37

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго9

Беларуска знайшла ў марожаным «Каштан» нечаканы прадмет2

Афрыканскі Лукашэнка прысудзіў свайму сыну шэсць гадоў турмы4

У Казахстане раптам адмянілі канцэрт Макса Каржа. Гэта ўжо другі раз13

Трамп заклікаў прыцягнуць да адказнасці Джорджа Сораса11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by2

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць