Грамадства4646

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Многія памятаюць Марыю па фота, зробленым 9 жніўня ў Мінску каля Стэлы. Тады дзяўчына была параненая шумавой гранатай. Марыі зрабілі некалькі аперацый у Беларусі, а пасля вывезлі яе на лячэнне ў Чэхію.

Марыя Зайцава 9 жніўня 2020 года каля Стэлы ў Мінску. Фота: «Радыё Свабода»

Пасля пачатку вайны дзяўчына далучылася да абаронцаў Украіны. А цяпер сябры Марыі пацвердзілі «Нашай Ніве» яе трагічную гібель.

Дзяўчына загінула ў баях пад Бахмутам, дзе ваявала ў складзе 2-га Інтэрнацыянальнага легіёну. 

На гэты момант цела загінулай знаходзіцца ў зоне абстрэлу.

Толькі ўчора ёй споўнілася 24 гады. 

Фота: «Штодзень»

Сама Марыя паходзіла з Гомеля, яна скончыла адну з найлепшых навучальных устаноў горада — гімназію № 46 імя Блэза Паскаля, дзе паглыблена вывучаюць французскую мову.

У жніўні 2020 года дзяўчына разам з сябрам прыехала ў Мінск спецыяльна для ўдзелу ў пратэстах супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Там яна была моцна траўмаваная.

«Нас закідалі светлашумавымі гранатамі, я адразу згубіла прытомнасць, мяне параніла ў галаву, я была кантужаная.

Мае сябры адцягнулі мяне ад дарогі, яны таксама былі параненыя, пасечаныя аскепкамі. Нейкім чынам у мяне яшчэ ў сцягне апынуліся тры гумовыя кулі. Напэўна, гэта адбылося ўжо тады, калі я згубіла прытомнасць. Хіба што я выглядала вельмі небяспечнай на зямлі.

Прачнулася я ў рэанімацыі», — расказвала яна сама пра тое, што тады адбылося, у адным з інтэрв'ю.

Марыя Зайцава ў бальніцы

Пасля таго Марыя паўтара месяца ляжала ў бальніцы ў Беларусі, а пасля паехала на лячэнне ў Чэхію. Ёй зрабілі некалькі аперацый, але праблемы ўсё адно заставаліся. Пасля перажытага ў яе ў мозгу, як яна сама казала, заставалася гематома, а да таго ж яна аглухла на адно вуха. 

Гаворачы пра тое, як на яе паўплываў 2020 года, Марыя Зайцава казала: 

«Зразумела, што мяне гэта змяніла вельмі моцна. Мяне да гэтага часу трохі зжырае ПТСР (посттраўматычны разлад). Я не магу сваё жыццё больш не звязваць з Беларуссю.

Калі не з Беларуссю, то я не ведаю, з чым яшчэ. Бо я аддала здароўе за гэта. І я праўда верыла ў нашу ідэю, і я вельмі хачу, каб у маёй краіны ўсё атрымалася. Я хачу гэта пабачыць і вярнуцца туды».

Каментары46

  • Ы
    17.01.2025
    Слава герою!
  • Нажаль
    17.01.2025
    Шмат годных палягло :(
  • Слава героям!
    17.01.2025
    Гераічная мужная Беларуска. Вечная памяць!

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»4

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»4

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць