Архіў

Навіны сьцісла

П’яных кіроўцаў – у турму

Вадзіцелі, што кіруюць транспартным сродкам у нецьвярозым стане, будуць прыцягвацца да крымінальнай адказнасьці. Гэтая норма прадугледжана папраўкамі ў Крымінальны кодэкс, прынятымі палатай прадстаўнікоў 26 кастрычніка. Адказнасьць «запрацуе» пры паўторным цягам году кіраваньні аўтмабілем у нецьвярозвым стане альбо пры адмове прайсьці мэдагляд. Парушальнік будзе наказвацца пазбаўленьнем правоў займаць пэўныя пасады, штрафам або арыштам да шасьці месяцаў ці выпраўленчымі працамі тэрмінам на два гады.

Беларускамоўны сайт знаёмстваў

З 24 кастрычніка запрацаваў беларускамоўны сайт знаёмстваў «Мара» (www.mara.by). Арганізатары сайту кажуць, што рэсурс будзе выконваць важную функцыю па запаўненьні беларускага кантэнту ў сеціве.

Казуліна пагналі

26 кастрычніка ў Менску, у Палацы воднага спорту, адбылося пасяджэньне прысьвечанае выступу беларускіх фрыстайлістаў на Зімовай алімпіядзе —2006 у Турыне. Відовішчны фрыстайл — дысцыпліна, якая можа прынесьці беларусам мэдаль на гульнях. Прысутных пазнаёмілі з новым кіраўніком Беларускай фэдэрацыі фрыстайлу, намесьнікам міністра фінансаў Анатолем Сьвержам. Дагэтуль намінальна пасаду старшыні займаў экс-рэктар БДУ, а цяпер палітык Аляксандар Казулін.

Статкевіча не пускаюць у Менск

Адміністрацыя Баранавіцкай спэцкамэндатуры адмовіла Міколу Статкевічу ў кароткатэрміновым адпачынку. Сам сп. Статкевіч мяркуе, што міліцыняты выконваюць распараджэньне зьверху, «помсьцячы» за тое, што палітыка часта наведваюць аднадумцы, журналісты, дыпляматы. Паводле заканадаўства, калі асуджаны не парушаў правілаў унутранага распарадку і ня меў заўваг, яму маюць даць трохдзённы адпачынак церазь месяц пасьля пачатку адбыцьця пакараньня.

АР; afn.by, charter97.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі10

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі важны хімзавод у Пермскім краі3

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры6

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў17

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі10

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць