Здарэнні3838

На цэнтральнай плошчы Барысава юнак займаўся сэксам з дрэвам

У Барысаве арыштаваны юнак, які зладзіў занадта брудныя танцы на цэнтральнай плошчы горада.

На днях у інтэрнэце з’явілася відэа, на якім нейкі малады чалавек у голым выглядзе скача на галоўнай плошчы горада Барысава.

Барысаўскія праваахоўнікі ўстанавілі асобу «арыгінала», пасля чаго суд вынес яму пакаранне ў выглядзе 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

«Як высветлілася, 2 студзеня два прыяцелі Г. і С., 16-ці і 21-года адпаведна, жыхары Барысава, выпіўшы на двух 0,7 літра віна, адправіліся на цэнтральную плошчу роднага горада ў пошуках прыгод, — паведамляе прэс- служба УУС Мінаблвыканкама.
— Будучы пад хмелем, у старшага нарадзілася ідэя праславіцца, танцуючы стрыптыз у грамадскім месцы. Пры гэтым, на думку С., папулярнасць павінна была прыйсці да яго пасля паказу гэтага дзейства на сайце youtube.
Пад модную песню «Gangnam style» С. распрануўся дагала і на вачах шакаваных відавочцаў, кажучы казённай мовай пратаколу, «здзяйсняў зваротна-паступальныя рухі тазам у бок туі».
Пры гэтым яго сябар Г. здымаў усё, што адбываецца на камеру мабільнага тэлефона.
Тым жа вечарам Г. выклаў відэаролік з танцам С. у інтэрнэт, на сваю старонку сацыяльнай сетцы «Укантакце»…

Міліцыя знайшла танцора. Суд Барысаўскага раёна прысудзіў яго «да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак, якое С. зараз адбывае ў ізалятары часовага ўтрымання Барысаўскага РУУС».

Каментары38

Цяпер чытаюць

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі18

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць