Эканоміка11

Ермакова верыць у павелічэнне ЗВР

Нацбанк Беларусі ўпэўнены ў выкананні прагнозу па павелічэнню золатавалютных рэзерваў у 2013 годзе,
аб гэтым заявіла сёння старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.

«Золатавалютныя рэзервы ў нас выкананы будуць», — сказала Надзея Ермакова. Пры гэтым яна падкрэсліла, што дзяржава своечасова разлічыцца па ўсіх даўгах.

Гаворачы аб магчымых крыніцах павелічэння ЗВР, кіраўнік Нацбанка растлумачыла, што частку рэзерваў банк захоўвае ў свабодна канверсоўнай валюце, а частку — у расійскіх рублях.
У расійскіх рублях валюта захоўваецца ў банках Расіі, таму што там стаўка больш выгадная. «Па міжнародных стандартах гэтыя зберажэнні не ўлічваюцца, але іх у любы час можна праканверсаваць у долары, калі яны нам будуць неабходныя», — адзначыла яна.

Ёсць і іншыя крыніцы для выканання прагнозных паказчыкаў па ЗВР, падкрэсліла кіраўнік Нацбанка. Пры гэтым Надзея Ермакова звярнула ўвагу на неабходнасць зладжанай работы эканомікі.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду на 1 студзеня 2013 года складалі $8 млрд. 95 млн. у эквіваленце.
Для забеспячэння эканамічнай бяспекі дзяржавы у 2013 годзе міжурадавыя рэзервовыя актывы запланавана нарасціць на $300–700 млн.

Паводле папярэдніх даных, на 1 чэрвеня 2013 года ЗВР па стандартах МВФ склалі $8 млрд. 41 млн. у эквіваленце, скараціўшыся за май на $229 млн. Адмоўны ўплыў на аб’ём золатавалютных рэзерваў аказала значнае зніжэнне цаны на золата на міжнародным рынку каштоўных металаў. Акрамя таго, Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі былі выкананы ў поўным аб’ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце. Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў садзейнічала размяшчэнне валютных аблігацый Міністэрства фінансаў Беларусі на ўнутраным рынку краіны, а таксама дадатнае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты на ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Дваіх дэпартавалі, двое з'ехалі самі. У Польшчы расказалі пра беларусаў, затрыманых пасля канцэрта Каржа2

Расія заблакавала продаж Райфайзэнбанка: хоча захаваць фінансавы мост з Захадам1

Грошай няма, але хачу кватэру. Што прапануе банк па новай акцыйнай стаўцы?

Пад Мінскам паветраны шар прызямліўся проста на дарогу

У акупаванай Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці забіты старшыня «савета дэпутатаў»1

Кітаец усяго год вучыў беларускую мову і ўжо выступіў на Міжнародным кангрэсе беларусістаў. Паслухайце, як ён гаворыць45

Банкі будуць прымаць даляры, якія свецяцца3

Колькасць нелегальных мігрантаў на польска-беларускай мяжы рэзка вырасла23

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць