Алеся Макаева пасадзілі на пяць сутак за ўшанаванне слуцкіх паўстанцаў
Суд Маскоўскага раёна Мінска 23 снежня прыняў рашэнне арыштаваць грамадскага актывіста Аляксандра Макаева на пяць сутак.
Макаеў быў затрыманы 24 лістапада ў вёсцы Грозаў Капыльскага раёна падчас мерапрыемстваў з нагоды гадавіны Слуцкага збройнага чыну 1920 года — за тое, што ўзняў бел-чырвона-белы сцяг.
Актывіста судзілі паводле арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў). Паводле слоў актывіста, сёлета ў яго было «шмат арыштаў», а пратакол складзены паўторна на працягу года.
Летась пасля акцыі з нагоды гадавіны Слуцкага збройнага чыну Макаеў быў аштрафаваны на 5 млн рублёў, аднак пакуль не аплаціў яго, бо абскарджвае прысуд у Вярхоўным судзе.
Каментары