Эканоміка1414

Індэксацыі пенсій у сувязі з дэвальвацыяй не будзе

news.vitebsk.cc

Улады не будуць індэксаваць пенсіі ў сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў у час прамой лініі 15 студзеня.

Датэлефанаваўшыся да намесніка міністра, карэспандэнт finance.tut.by пацікавілася, ці праіндэксуюць пенсіі ў сувязі з аслабленнем беларускага рубля.

Валерый Кавалькоў патлумачыў, што пенсіі выплачваюцца за кошт адлічэнняў з заробкаў, якія паступаюць у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Заробкі не індэксаваліся на рост курсу даляра, а значыць, унёскі ў ФСАН таксама не выраслі.

«А калі паступленні ў Фонд не павялічыліся, у сувязі з чым мы можам плаціць пенсію ў большым памеры?

Пераразліку [пенсій] ў сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля не будзе, бо ў нас валюта — беларускі рубель, у нас цэны ў беларускіх рублях, і наша ўнутраная прывязка да даляра — гэта наша асабістае перакананне. Можна перавесці пенсію на расійскія рублі, і атрымаецца, што пенсіянер пабагацеў, бо расійскі рубель быў дэвальваваны яшчэ больш, - заўважыў намеснік міністра.

Пакуль няма падстаў і для пераразліку пенсій у сувязі з ростам сярэдняй зарплаты па краіне.

Рашэнне аб павелічэнні пенсій прымаецца, калі за мінулы квартал сярэдняя зарплата павялічылася больш чым на 15%.

«На жаль, такога росту ў нас цяпер няма», — канстатаваў Валерый Кавалькоў.

З 19 снежня беларускі рубель дэвальваўся адносна даляра на 37%.

Каментары14

Цяпер чытаюць

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава10

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне пачалі ўпарадкоўваць найстарэйшыя могілкі Беларусі3

Пад Ганцавічамі ўчастковы страляў у п'янага мужчыну. Сілавік атрымае кампенсацыю маральнай шкоды2

Іван Эйсмант пахваліўся, што «Інтэрбачанне» ўстанавіла ў Беларусі рэкорд па тэлепраглядах15

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што рэгулярна размаўляе з духам Пілсудскага19

Наўроцкі зноў унёс у польскі Сейм закон, які істотна павялічвае тэрміны атрымання грамадзянства — гэта трэцяя спроба5

Пад Таганрогам дачка крымінальнага аўтарытэта Цапка з сынам пракурора на «мэрсэдэсе» ўляцелі ў прыватны дом6

У Варшаве ў беларуса скралі яркі Hyundai. Машыны ў Польшчы знікаюць рэгулярна, маштабы пужаюць9

Качанава: Каб нармальна жыць, трэба працаваць і нараджаць. Паглядзіце на Узбекістан52

Нахабны мядзведзь граміць пасекі ў Лагойскім раёне. Тамтэйшы люд ўжо і не ведае, як ратавацца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава10

У Мінску ўсё ж назвалі прыпынкі ў гонар «паляка-рэваншыста» і «русафоба», супраць якіх марна ваявала Бондарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць