Грамадства

Суд па скарзе Логвінава на рашэнне Мінінфарма пачнецца ў канцы студзеня

Слуханні па скарзе выдаўца Ігара Логвінава на рашэнне Міністэрства інфармацыі прызначаныя на 30 студзеня.

Такое рашэнне прынятае сёння на папярэдніх слуханнях па справе ў Вярхоўным судзе.

Выдавец спадзяецца абскардзіць апошнюю з шасці адмоваў Мінінфарма ў выдачы прыватнаму выдавецкаму ўнітарнаму прадпрыемству «Логвінаў» ліцэнзіі на распаўсюджванне друкаванай прадукцыі. 

Выдавецтва было пазбаўленае ліцэнзіі ў верасні 2013 года за выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011», які суд Ашмянскага раёна палічыў экстрэмісцкім. 

У снежні 2014 года інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Цэнтральнага раёна Мінска па патрабаванні Мінінфарма правяла пазапланавую праверку ў кніжным магазіне «ЛогвінаЎ». Па выніках праверкі было заяўлена, што магазін займаецца рэалізацыяй друкаванай прадукцыі без ліцэнзіі Мінінфарма. 

9 студзеня гэтага года Эканамічны суд Мінска пастанавіў аштрафаваць прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Логвінаў» на 30 базавых велічыняў (5,4 млн. рублёў) за ажыццяўленне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама канфіскаваць даход, атрыманы юрыдычнай асобай у студзені—снежні 2014 года ў памеры большым за 960 млн. рублёў. 

Ігар Логвінаў не прызнае сябе вінаватым. Ён мяркуе, што рабіў усё магчымае для таго, каб не ўчыняць правапарушэнні. У прыватнасці, на працягу 2014 года кіраўніцтва ПВУП «Логвінаў» шэсць разоў спрабавала атрымаць неабходную ліцэнзію Мінінфарма, аднак па розных прычынах у выдачы такога дакумента чыноўнікі адмаўлялі. 

У каментарыі журналістам выдавец заявіў, што расцэньвае адмовы Мінінфарма ў выдачы ліцэнзіі распаўсюджвальніка друкаванай прадукцыі як вайну, якая цягнецца ўжо некалькі гадоў. «Ні ў адной краіне свету няма законаў, актаў, якія забаранялі б прадаваць кніжкі, не кажучы ўжо пра тое, каб друкаваць іх і выдаваць», — падкрэсліў Логвінаў.

20 студзеня ў 14.00 у кніжным магазіне «ЛогвінаЎ» плануецца прэс-канферэнцыя Ігара Логвінава.

Сёння пасля папярэдніх слуханняў у судзе выдавец сказаў журналістам: «Калі нам адмовяць, я думаю, далейшыя спробы атрымання рэгістрацыі немэтазгодныя».

Каментары

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону34

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

Хірурга з Оршы асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна

Зяленскі: Я веру, што Трамп хоча перамогі Украіны2

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому6

Зміцер Ягораў: «Байсол» збіраецца і далей выплачваць па 1000 еўра палітвязням5

Рада па маральнасці прапанавала назваць адну са станцый метро ў гонар Еўфрасінні Полацкай7

Літва і Беларусь маюць гарачую лінію для папярэджання пра расійскія беспілотнікі2

Хто цяпер будзе выплачваць па 1000 еўра палітвязням, якія раней выдаваў «Байсол»? А ніхто і не ведае18

У Мінску з'явіцца вуліца імя кадэбіста Дзмітрыя «Нірваны» Федасюка, які загінуў у перастрэлцы ў кватэры Зельцара19

«Тут праблема не ў палітычных разыходжаннях». Франак Вячорка адказаў, ці ёсць у яго канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону34

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць