Надвор'е11

Адліга прыйдзе ў Беларусь ў канцы тыдня

Аб гэтым паведаміў начальнік службы Белгідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

«На гэтым тыдні хуткая змена атмасферных працэсаў прынясе няўстойлівы характар надвор'я: то маразы, то адлігу», — адзначыў ён.

У аўторак захаваецца марознае надвор'е. Яго ўмовы будзе вызначаць антыцыклон, сфарміраваны ў халодным арктычным паветры. Ападкі не прагназуюцца. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў марозу, па паўночным усходзе — 18-20 градусаў ніжэй за нуль, у паўднёва-заходніх раёнах будзе 7-9 градусаў марозу; удзень тэмпература складзе ад 0 да мінус 6 градусаў.

У ноч на сераду краіна яшчэ будзе знаходзіцца пад купалам халоднага антыцыклону. Тэмпература паветра будзе 5-12 градусаў марозу, па паўднёвым усходзе - 13-15 градусаў ніжэй за нуль, без ападкаў. Днём Беларусь апынецца ў цёплых сектарах цыклонаў, сюды пачне паступаць больш цёплае і вільготнае паветра Балтыкі: пераважна па паўночнай палавіне чакаецца кароткачасовы мокры снег, дождж, слабы галалёд. Тэмпература паветра складзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Днём месцамі па поўначы ўзмацненне ветру парывамі да 15-17 метраў у секунду.

У чацвер прадоўжыцца аслабленне маразоў: тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 6 да плюс 1, пры праясненнях 7-10 градусаў марозу, удзень тэмпература паветра складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі туман, галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

«У пятніцу яшчэ пацяплее: у краіну будзе паступаць больш цёплае паветра з паўднёвых шырот Еўропы», - падкрэсліў Дзмітрый Рабаў.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Месцамі туман, слабы галалёд. Уначы і раніцай на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, днём - 1-7 градусаў цяпла.

У выхадныя дні захаваецца ўплыў цёплых паветраных мас з поўдня. У суботу ў асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, слабы галалёд. Уначы і раніцай на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 0 да мінус 6 градусаў, днём паветра прагрэецца ад 0 да 6 градусаў.

У нядзелю месцамі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), туман, слабы галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, удзень — 1-7 градусаў вышэй за нуль.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

Хто цяпер будзе выплачваць па 1000 еўра палітвязням, якія раней выдаваў «Байсол»? А ніхто і не ведае18

У Мінску з'явіцца вуліца імя кадэбіста Дзмітрыя «Нірваны» Федасюка, які загінуў у перастрэлцы ў кватэры Зельцара19

«Тут праблема не ў палітычных разыходжаннях». Франак Вячорка адказаў, ці ёсць у яго канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім36

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі19

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць