Кліп бабруйчан Nuteki набраў 200 тысяч праглядаў за тры дні ВІДЭА
Nuteki выдалі першы самотнік з да будучага альбома і знялі кліп з удзелам беларускіх зорак-відэаблогераў.
У кліпе на песню «Дни километры» зняліся беларускія відэаблогеры Дзіма Ермузевіч і Аліна Солапава, якія маюць на дваіх каля паўмільёна падпісантаў на YouTube, распавядае Еўрарадыё. Магчыма, гэта дапамагло відэа набраць за кароткі тэрмін вялікую колькасць праглядаў — 219 тысяч на момант напісання.
Кліп здымаўся на вуліцах Мінска. Рэжысёрам выступіў Макс Максімаў.
Наступны альбом Nuteki, які прадстаўляе самотнік «Дни километры», будзе рускамоўным. Рэліз запланаваны на май. Паралельна гурт працуе над англамоўным альбомам з 25 кампазіцый. Першая з яго 4 частак была прадстаўленая ў кастрычніку 2014 года.
***
Гурт Nuteki быў заснаваны ў 2007 годзе ў Маскве бабруйчанамі Міхаілам Накарашвілі і Кірылам Мацюшэнкам. Грае ў стылі поп-рок, тэксты па-руску і па-англійску. Выдаў тры студыйных альбомы, два міні-альбомы і 5 самотнікаў, канцэртны DVD і больш за дзясятак кліпаў. Тройчы браў удзел у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне», у 2013 годзе заняў 2 месца.
-
У лідара гурта a-ha Мортэна Харкета дыягнаставалі хваробу Паркінсана
-
Ганна Бонд крытыкуе, дэпутатка Мірончык-Іванова спявае пра «крошку»: у Мінску з аншлагам прайшоў канцэрт «Руки вверх»
-
Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю
Каментары