Грамадства

Абраная новая кіраўніца падкамітэту ПАРЭ ў справах Беларусі

Сініка Хурскайнэн (Sinikka Hurskainen) – дэпутатка Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ад Фінляндыі ачоліла падкамітэт ў справах Беларусі. Яна замяніла на гэтай пасадзе эстонскага парлямэнтара Андрэса Хэркеля.

Сініка Хурскайнэн (Sinikka Hurskainen) – дэпутатка Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ад Фінляндыі ачоліла падкамітэт ў справах Беларусі. Яна замяніла на гэтай пасадзе эстонскага парлямэнтара Андрэса Хэркеля. Тэрмін ягонага мандату, які быў выдадзены на тры гады, скончыўся.

Учора ўвечары завяршылася абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі на паседжаньні Палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Спэцыяльны дакладчык па Беларусі італьянскі парлямэнтар Андрэа Рыгоні заявіў, што альтэрнатывы дыялёгу няма. Прадстаўнікі беларускіх уладаў у Страсбуры казалі, што палітвязьняў у Беларусі няма, а прадстаўнікі палітычнай заявілі, што сытуацыя ў краіне з правамі чалавека пагаршаецца.

Экспэрты, якія азнаёміліся са справаздачай Андрэа Рыгоні, адзначаюць: параўнальна з дакладамі сваіх папярэднікаў — Хрыстаса Пургурыдэса і Андрэса Хэркеля яна выглядае значна мякчэйшай і больш стрыманай. Новы дакладчык у беларускіх справах прапануе і надалей весьці дыялёг зь Беларусьсю. Хаця і прызнае, што гэта нялёгкая справа.

Намесьнік старшыні міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі лічыць такі падыход пазытыўным і спадзяецца, што статус спэцыяльна запрошанага, які Беларусь пазбавілі яшчэ ў студзені 1997 году, будзе ёй вернуты:

«Хацелася б адзначыць пэўныя элемэнты канструктыўнасьці і некаторай аб’ектыўнасьці ў дакладзе спадара Рыгоні. І гэта сьведчыць пра тое, што удзел беларускай дэлегацыі ў рабоце Парлямэнцкай асамблеі неабходны. Каб непасрэдна даносіць да эўрапейскіх парлямэнтароў сытуацыю ў Беларусі».

Палітоляг Андрэй Фёдараў лічыць, што да дыялёгу эўрапейскіх структураў з беларускімі ўладамі трэба ставіцца вельмі асьцярожна:

«Канечне, я згодны з тым, што трэба працягваць дыялёг. Але трэба клапаціцца і пра тое, каб гэта не перарасло ў патураньні ўладам. Калі дыялёг будзе працягвацца, а ў Беларусі будуць саджаць людзей у турмы, дык гэта, на мой погляд, будзе толькі на руку беларускім уладам».

А Вінцук Вячорка, які непасрэдна ўдзельнічаў ва ўчорашняй дыскусіі ў Страсбуры зьвяртае ўвагу на тое, як разумеюць дыялёг прадстаўнікі беларускіх уладаў і як гэта прагучала ў выступе Натальлі Андрэйчык, якая выкладала на паседжаньні афіцыйны погляд:

«Ім хочацца дыялёгу з Парлямэнцкай Асамблеяй Рады Эўропы, з Радай Эўропы. Але ні ў якім разе не з уласным народам і не з дэмакратычнымі сіламі. Адзінае слова, якое гучала ў спадарыні Андрэйчык, гэта — хуліганы на вуліцы. Прызнацца, вельмі шкада, што такая танальнасьць зноў пачынае панаваць.

Я сказаў, што былі некаторыя спадзевы (можа, ня столькі ў самой Беларусі, колькі за яе межамі) летась — увесну і ўвосень, што магчыма нейкае прасоўваньне па шляху зьмякчэньня палітычных варункаў. Але сёньня, пасьля студзеньскіх і сьнежаньскіх падзеяў, не выпадае гаварыць, пра зьмякчэньне стаўленьня да Беларусі».

У рамках дыскусіі ніякіх выніковых дакумэнтаў не прымалася. Спадар Рыгоні сказаў, што ў хуткім часе ён зьбіраецца зноў прыехаць у Беларусь.

Уладзімер Глод, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»31

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прайшлі модныя паказы. Як выглядалі госці ФОТЫ21

Гэтыя птушкі могуць знішчаць каларадскіх жукоў2

Джэй Дзі Вэнс: Расіянам трэба прачнуцца і змірыцца з рэальнасцю. Рашэнне пра «Тамагаўкі» прыме Трамп19

«Я займаюся гэтым». Джон Коўл пра вызваленне Алеся Бяляцкага1

Брытанскі палітык прызнаўся, што браў хабар за прасоўванне расійскіх наратываў. Яго справа ўскрыла механізм, як гэта робіцца6

Памер шкоды пры ДТЗ будуць вызначаць па-новаму з 15 кастрычніка2

Чаму Украіна перамагае ў вайне35

У Мінску правялі кірмаш «ЛНР»10

Афнагель расказаў пра вялікі здабытак 2020-га, заўважны па супрацоўніках Унутраных войскаў, якія ахоўвалі калоніі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»31

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць