Меркаванні

Канстытуцыйны суд: сьпісы «невыязных» законныя

«Мы праверылі па гэтым пытаньні справы па горадзе Менску, па многіх судах. І прыйшлі да высновы, што, у прынцыпе, усё абгрунтаванае. Мы думалі, што, можа быць, праблема ёсьць сур’ёзная абмежаваньня правоў грамадзян, але паглядзелі, вывучылі практыку па справах — няма такой праблемы», — расказаў судзьдзя Канстытуцыйнага суду Валянцін Шуклін.

Канстытуцыйны суд прыйшоў да высновы, што пры складаньні сьпісаў «невыязных» грамадзян не былі парушаныя правы грамадзян. Судзьдзя Канстытуцыйнага суду Валянцін Шуклін паведаміў, што рашэньні менскіх судоў пра пазбаўленьне грамадзян права на выезд за мяжу былі дастаткова абгрунтаванымі, і парушэньняў там няма.

«Мы праверылі па гэтым пытаньні справы па горадзе Менску, па многіх судах. І прыйшлі да высновы, што, у прынцыпе, усё абгрунтаванае. Мы думалі, што, можа быць, праблема ёсьць сур’ёзная абмежаваньня правоў грамадзян, але паглядзелі, вывучылі практыку па справах — няма такой праблемы», — расказаў Валянцін Шуклін.

Судзьдзя Канстытуцыйнага суду падкрэсьліў, што часовыя абмежаваньні для выезду некаторых грамадзян, якія існуюць, «цалкам абгрунтаваныя, — паведамляе «Эўрапейскае радыё для Беларусі».

Валянцін Шуклін адзначыў, што сьпісы «невыязных» існавалі й раней. Аднак ад сёлета сьпісы «невыязных», якія знаходзіліся ў розных інстанцыях, аб’ядналі ў адну базу.

Былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Валер Фадзееў лічыць, што ў выпадку вызначэньня «невыязных» грамадзян могуць паўстаць разыходжаньні між законам і правапрымяненьнем.

«Ёсьць права, а ёсьць правапрымяненьне. Я баюся, што яны будуць разыходзяцца, як гэта часта бывае. Ёсьць норма права, а калі яна прымяняецца на практыцы, яе трактуюць пашырана, і паўстаюць праблемы. Такія рэчы заўжды небясьпечныя. Асабліва ў дачыненьні да тых грамадзян, якія якімсьці чынам засьвечаныя ў палітыцы», — мяркуе Валер Фадзееў.

Былы судьдзя Канстытуцыйнага суду таксама лічыць, што нельга абмяжоўваць права на выезд за мяжу грамадзянам, якія абвінавачваюцца ва ўчыненьні злачынстваў:

«Можна, вядома, казаць, што ён (абвінавачаны) можа зьнікнуць, але мы мусім найперш думаць пра правы чалавека», — лічыць Валер Фадзееў.

Telegraf.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх6

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

У Івацэвіцкім раёне мужчына спрабаваў спаліць жонку і дзяцей. У дачку шпурляў вілы3

Памёр журналіст Мікола Галко2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць