Улада

Тут маліцца не паложана

Суд у Баранавічах пакараў штрафам 700 000 рублёў царкву «Новае пакаленьне» Зьвязу хрысьціянаў поўнага Эвангельля. Царкву зьвінавацілі ў нямэтавым выкарыстаньні зямлі.

Суд у Баранавічах пакараў штрафам 700 000 рублёў царкву «Новае пакаленьне» Зьвязу хрысьціянаў поўнага Эвангельля. Царкву зьвінавацілі ў нямэтавым выкарыстаньні зямлі.

Царква «Новае пакаленьне» ў 1997 годзе набыла будынак складу і пасьля рамонту, цягам дзесяці гадоў, праводзіла там багаслужбы. Улады зьвінавацілі царкву, што яна карыстала будынак не па прызначэньні. Паводле юрыста Сяргея Луканіна, спачатку судзьдзя спыніла разгляд гэтай справы з‑за недахопу аргумэнтаў. Але праз два тыдні ў справе не зьявілася ніводнага новага дакумэнту, а пастанова суду памянялася:

«У матэрыялах судовай справы ёсьць ліст за подпісам старшыні Баранавіцкага гарвыканкаму, нават тры такія лісты, што царква «Новае пакаленьне» павінна выкарыстоўваць свой будынак пад рэлігійныя мерапрыемствы. І таксама ёсьць ліст, што гарвыканкам абвінавачвае царкву ў тым, што яна выкарыстоўвае гэты будынак ня так, як напісана ў дамове арэнды зямельнага надзелу».

Пастар царквы «Новае пакаленьне» Леанід Вараненка сказаў:

«Тут ужо як бы ціск адміністрацыйнага рэсурсу на судзьдзю, і таму без усялякіх камэнтароў нам прыпісалі штраф — 700 000 рублёў. Я думаю, што тут указаньне ідзе зьверху. Яны самі ствараюць гэты канфлікт і падтрымліваюць. Можа, гэта стаўленьне ўладаў да пратэстанцкіх цэркваў і да іншых канфэсіяў. Такая непрыязнасьць менавіта да нас…»

Яшчэ ў 2007 годзе царква падала заяву на працяг дамовы арэнды на зямлю. Месяц прайшоў, а адказу няма. Паводле пастара Леаніда Вараненкі, цягам дзесяці гадоў улады так і не дазволілі паставіць новы будынак царквы, узяць у арэнду іншы ці рэканструяваць склад.

«Мы будзем праводзіць нашыя багаслужбы у гэтым месцы, — гаворыць пастар Вараненка. — Мы падамо заяву, каб нам выдзелілі зямлю пад будаўніцтва, ці прапанавалі нейкі іншы будынак, ці прапанавалі арэнду памяшканьня. Гэта якраз тыя рэчы, якія мы ўжо прасілі, пісалі заявы. Мы зноў напішам ім заяву, абапіраючыся на пастанову суду. Цягам дзесяці гэтых гадоў мы сустракалі атаку з боку ўладаў».

У такой самай сытуацыі апынулася царква «Новае жыцьцё» ў Менску. Паводле Сяргея Луканіна, улады сваімі дзеяньнямі прымушаюць царкву пакінуць свой будынак:

«Намесьнік пракурора Маскоўскага раёну Менску папярэдзіў, што калі й надалей мы ня будзем пускаць у свой будынак прадстаўнікоў улады, то будзе ўжо заведзена крымінальная справа і, магчыма, япіскап пойдзе ў турму».

Япіскапа Вячаславу Ганчарэнку ўжо выклікаюць позвай у пракуратуру Маскоўскага раёну. Сяргей Луканін заявіў, што такая сытуацыя — вынік дзейнасьці закону «Аб свабодзе сумленьня». Беларускія хрысьціяне сабралі ўжо больш за 47 з паловай тысяч подпісаў, каб закон быў памяняны. Гэтая кампанія завершыцца ў лютым, і подпісы адправяць кіраўніцтву краіны.

«Мы, як і раней, сустракаемся з парушэньнямі правоў свабоды веравызнаньня, такімі як адміністрацыйны ціск, штрафы, а таксама маюць месца пагрозы на адрас пастараў, лідэраў рэлігійных аб’яднаньняў, — камэнтуе сытуацыю сябра «Праваабарончага хрысьціянскага дому» Марыя Савушкіна. — Я думаю, што гэта тактыка ўладаў, якая ўжываецца адносна вернікаў‑хрысьціянаў з мэтай узяць пад кантроль эвангельскія супольнасьці».

Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

Рада па маральнасці прапанавала назваць адну са станцый метро ў гонар Еўфрасінні Полацкай7

Літва і Беларусь маюць гарачую лінію для папярэджання пра расійскія беспілотнікі2

Хто цяпер будзе выплачваць па 1000 еўра палітвязням, якія раней выдаваў «Байсол»? А ніхто і не ведае18

У Мінску з'явіцца вуліца імя кадэбіста Дзмітрыя «Нірваны» Федасюка, які загінуў у перастрэлцы ў кватэры Зельцара19

«Тут праблема не ў палітычных разыходжаннях». Франак Вячорка адказаў, ці ёсць у яго канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім36

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць