Меркаванні2727

Сяргей Міхалок: Нашы глядзяць, які закон Лукашэнка прыме, а ўкраінцы адчуваюць, што самі могуць нешта змяніць

Павел Шарамет апублікаваў вялікае інтэрв'ю з лідэрам гурта «Brutto» Сяргеем Міхалком на партале «Украінская праўда».

Павел Шарамет задаў, у прыватнасці, і такое пытанне: «Ты паспрабаваў жыць у Маскве, адаптавацца там. Палову жыцця пражыў у Мінску. Зараз жывеш ва Украіне. Ёсць розніца паміж народамі — беларускім і ўкраінскім? Ці ўсё людзі аднолькавыя?»

«Розніца ёсць. Нават у сваім цынізме велічэзная розніца. Нашы пра Украіну: «Калі там нешта зменіцца, калі яны ўсё-ткі штосьці зробяць?»

Нашы ўсе глядзяць, які цяпер закон Лукашэнка прыме, закране гэта іх або не. Украінцы ў некаторыя моманты кажуць: «А мы будзем рабіць самі».

Таксіст мне кажа: «Я працую таксістам, я сам жыву». У іх больш адчування таго, што яны самі могуць нешта змяніць. Самі!

Украінцы больш за расіян і беларусаў гатовыя браць адказнасці за сваё жыццё. Я не чуў ад іх калектыўнай незадаволенасці кімсьці. Вось у чым велічэзная розніца.

Калектыўную незадаволенасць беларусаў кімсьці я бачыў, калектыўную незадаволенасць расейцаў кімсьці — таксама. У украінцаў ёсць калектыўная незадаволенасць да агрэсара, таго, хто на іх напаў.

Але я не бачыў калектыўнай незадаволенасці венграмі. Ці кімсьці яшчэ. Я не бачыў гэтага.

Але пры гэтым яны баявыя! І ў гэтым — еўрапейскі падыход: «Я тут жыву, буду займацца сваімі справамі, ня чапай мяне, мы тут усё зробім». Мы ў Адэсе жывём, мы ў Адэсе зробім усё клас. Там зробім рэстаран, там яшчэ штосьці, мы працуем, мы муцім, пятае-дзясятае. У гэтым сэнсе годнасць і гонар як велічэзная адказнасць за сваё ўласнае жыццё. Вось гэта — Украіна.

Таму іх стыхійнае можа перарасці ў стваральнае. Таму на Майдане — і беларусы, і грузіны. Яны прыехалі і былі ўражаныя. Ты што не бачыў, як гэта было крута? І нават цяпер я бачу, што краіна ў гэтым плане на ўздыме…

Што мне яшчэ падабаецца — маракі тут вяртаюцца і распавядаюць, што вось там класна, там прыгожа, там выдатна.

А беларусы вечна прыедуць з Еўропы і давай ганіць — там чэргі, там тое, там сёе.

Расейцы ўвесь час кімсьці незадаволеныя. Яны ўсе кімсьці незадаволеныя. Ім падавай, хто вінаваты ў іх жыцці. То чуркі вінаватыя, то зараз чуркі не ворагі, хахлы вінаватыя… Галоўнае, што хтосьці вінаваты, толькі не мы самі. Ніякай асабістай адказнасці. Гэта хто, я зрабіў? Галоўнае, каб не адказваць: «Гэта не я, гэта не мы».

І яшчэ важнае адрозненне. У розных краінах, розных гарадах ўкраінцы заўсёды аб'ядноўваюцца — школы нацыянальныя, гурткі нейкія, газеткі друкуюць, ходзяць у вышыванках і з вянкамі.

Беларусы ўсё раз'яднаныя, рускія наогул хаваюцца адзін ад аднаго.

А ўкраінцы трымаюцца разам», — так, з уласцівай яму рэзкасцю, адказаў Міхалок на адно з пытанняў Шарамета.

Поўны тэкст гэтага інтэрв'ю — на партале «Украінская праўда».

Каментары27

Цяпер чытаюць

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт18

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША 18‑гадовы зумер зарабіў $30 мільёнаў на дадатку, які лічыць калорыі па фота ежы

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

Прарасійскі блок разгромна прайграе выбары ў Малдове20

У афіцыйны Пантэон герояў запісалі тэрарыста, але там не будзе франтавіка Васіля Быкава. Затое будзе праваслаўны, які Хрысту ногі рэзаў27

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года22

Спявачка Селена Гомес выйшла замуж

Святло і вада зніклі ў Белгарадзе пасля ўдараў па мясцовай ЦЭЦ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт18

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць