Свет2323

Крымскія татары ладзяць «грамадзянскую блакаду» дарогі ў Крым ФОТА

У н.п. Чангар (Херсонская вобласць) на адміністрацыйнай мяжы з Крымам удзельнікі «Грамадзянскай блакады Крыма» перакрываюць дарогу і ўладкоўваюцца для правядзення працяглай акцыі.

Як паведамляе ў Facebook Валерыя Івашкіна, якая знаходзіцца на месцы падзеі, на Чангары сабралася каля сотні байцоў ДУК «Правы сектар».

Таксама ўстаноўлены вялізны вайсковы намёт, а ў адміністрацыйным будынку насупраць разгарнулі палявую кухню.

«ПС ўсталёўвае цяжкія бетонныя скрыні. … Спецыяльна пад актывістаў будуць маляваць зебру, каб забяспечыць бяспеку», — адзначыла яна.

Па словах Івашкінай, грузавікоў блізу Чангара цяпер няма, а ў ДАІ кіроўцаў папярэдзілі не ездзіць 20 верасня ў напрамку мяжы.

На месцы падзеі прысутнічае кіраўнік Меджліса Рафат Чубараў, крымскія татары, актывісты. Намеснік начальніка УУС Херсонскай вобласці Ілля Ківа таксама знаходзіцца на месцы правядзення акцыі.

8 верасня лідар крымскататарскага народа Мустафа Джэмілеў, Рафат Чубараў і віцэ-прэзідэнт Сусветнага кангрэса крымскіх татараў Ленур Іслямаў абвясцілі аб падрыхтоўцы акцыі «Грамадзянская блакада Крыма».

Яны прадставілі дакумент «Патрабаванні ўдзельнікаў грамадзянскай блакады Крыма да ўладаў РФ», у якім пералічаныя шэраг патрабаванняў да ўладаў РФ, сярод іх — вызваленне ўкраінскіх палітвязняў Надзеі Саўчанка, Алега Сянцова, Аляксандра Кольчанкі, Аляксандра Кастэнкі, Ахтэма Чыйгозы, Мустафы Дэгерменджы, Алі Асанава і Таіра Смяедляева, спыненне пераследу крымскіх татараў, свабодныя ўмовы працы для ўкраінскіх СМІ і замежных журналістаў, а таксама зняцце забароны на ўезд у Крым лідарам крымскататарскага народа.

16 верасня Чубараў абвясціў аб тым, што 20 верасня ў 12:00 для грузавікоў будуць перакрытыя ўсе тры дарогі, вядучыя з мацерыковай Украіны ў Крым. Ён таксама адзначыў, што рух людзей і легкавых аўтамабіляў будзе бесперашкодным.

Пазней Чубараў заявіў, што не выключае, што ўслед за «прадуктовай блакадай» анексаванага Крыма крымскія татары будуць дамагацца спыніць пастаўкі электраэнергіі на паўвостраў.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі6

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзявятка» на беларускіх аўтамабільных нумарах: тыкток гадае, што гэта значыць6

Ціханоўская пагутарыла з Зяленскім на саміце ў Капенгагене7

Генштаб УСУ прыгразіў Пуціну блэкаутам у Маскве ў выпадку працягвання ўдараў па энергетыцы Украіны3

На могілках у Літве знайшлі выбухоўку. Польскія спецслужбы сцвярджаюць, што ГРУ рыхтавала напады ў трох краінах NATO2

Расійскія ракеты навучыліся абыходзіць Patriot: абарона Кіева слабее12

Байцы Палка Каліноўскага паказалі, як дзякуючы ўзаемавыручцы выжылі пасля ўдараў расійскіх FPV-дронаў у іх «Хамві»15

Журналіст Анджэй Пачобут перанёс у турме аперацыю па выдаленні язваў на скуры. Ён пакутуе на гіпертанію і арытмію

Памерла прыматолаг Джэйн Гудол. Яна змяніла нашы ўяўленні пра шымпанзэ

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі6

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць