Грамадства33

Ціханоўская заклікала Еўропу больш рашуча спрыяць вызваленню палітвязняў

На саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Капенгагене кіраўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета і дэмакратычная лідарка выступіла на прэс-канферэнцыі, адкрыўшы яе кароткай заявай.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

«Хачу падзякаваць Даніі і Еўрапейскай палітычнай супольнасці за запрашэнне. Дыктатары, Пуцін і Лукашэнка, тут адсутнічаюць — але голас беларускага народу гучыць. Беларусы заслугоўваюць еўрапейскай будучыні. Беларусь належыць Еўропе — і аднойчы мы станем паўнапраўным сябрам EPC і Еўрапейскага саюзу.

Наша мэта зразумелая: не дапусціць, каб Расія зноў выкарыстоўвала Беларусь як плацдарм — супраць Украіны ці супраць Еўропы. Гэта азначае дэмантаж аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі, які стаў пагрозай для ўсяго кантыненту», — сказала яна.

Паводле Святланы Ціханоўскай, «разам з прэзідэнтам Трампам і яго камандай мы ўжо дамагліся вызвалення дзясяткаў палітвязняў, але 1300 застаюцца за кратамі». 

«Мы вітаем намаганні ЗША, але Еўропа таксама павінна трымаць ціск, пакуль не будзе вызвалены кожны вязень і не скончацца рэпрэсіі. Адначасова Еўропа павінна падтрымліваць беларусаў — выдаваць візы, аказваць падтрымку грамадзянскай супольнасці і дапамагаць тым, хто цяпер фактычна без грамадзянства», — перакананая беларускі палітык.

Святлана Ціханоўская заклікала Еўропу дзейнічаць рашуча, бо «паўмеры толькі натхняюць дыктатараў»: «Мы мусім аслабіць Расію, умацаваць Украіну і адкрыць акно для пераменаў у Беларусі. І я веру, што перамены ў Беларусі могуць стаць штуршком для пераменаў у Расіі».

Палітык бярэ ўдзел у Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці (EPC), які адбываецца з удзелам больш чым 50 лідараў еўрапейскіх краінаў. Яна ўжо сустрэлася з прэзідэнтам Літвы, канцлерам Германіі, прэзідэнтам Украіны і іншымі еўрапейскімі лідарамі. 

Каментары3

  • Патужнэйшэ
    02.10.2025
    Ці прысутнічаў дагадца Кучынскі пры гэтым закліку і ці быў скіраваны адпаведны дыпламатычны сігнал эўрапэйскім партнэрам ягонымі шкарпэткамі?
  • мы дамагліся
    02.10.2025
    так и знал, что Келлог врал нагло
  • Глядзи ты, а пра путина ни слова.
    03.10.2025
    "Гэта азначае дэмантаж аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі, які стаў пагрозай для ўсяго кантыненту"
    Можно подробнее как ряжым лукашенки гразит всяму континенту? И если демонтороваць режим то кто придет на его место?

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры6

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў18

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць