Здарэнні33

У Мінску асуджаная 31-гадовая доктарка, якая за хабар выдавала фіктыўныя бальнічныя

Судом Ленінскага раёна Мінска былая доктарка адной са сталічных паліклінік прыгавораная да трох гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Як паведамляе ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама, аператыўнымі супрацоўнікамі ГУУС сумесна з калегамі з Ленінскага РУУС сталіцы быў выяўлены факт неаднаразовага атрымання хабару тэрапеўтам сталічнай паліклінікі. У Ленінскае РУУС з заявай пра тое, што 31-гадовая медработнік паліклінікі бярэ ўзнагароджанне за вырашэнне пытання аб выдачы фіктыўных лісткоў непрацаздольнасці, звярнуўся яе 34-гадовы пацыент, якому тая выпісвала фальшывыя бальнічныя. 

Першы такі ліст непрацаздольнасці на пяць дзён мужчына атрымаў у студзені 2014 года. Тады гэта каштавала яму 200 тыс. рублёў.

У выніку аператыўных мерапрыемстваў высветлілася, што наступны дакумент ілжэхвораму спатрэбіўся ў жніўні. Кошт паслуг узрос да 300 тыс. рублёў. Тады мужчына працаваў слесарам на сталічным прадпрыемстве. Зараз ён не працаўладкаваны. 

Падчас аператыўнага эксперыменту ў сакавіку 2015 года, пра які супрацоўніца паліклінікі не падазравала, з ёю ўдалося дамовіцца аб выдачы фіктыўнага бальнічнага за 400 тыс. рублёў. 

Паводле слоў начальніка ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама палкоўніка міліцыі Генадзя Казакевіча, падчас разбору былая тэрапеўт прызналася ў тым, што выпісвала падробленыя бальнічныя, узнагароджанне за якія заўсёды ўстанаўлівала на свой погляд. Выдачай бальнічных лістоў за грашовае ўзнагароджанне жанчына займалася сістэматычна. 

У дачыненні да ўжо былога ўрача Ленінскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта былі распачатыя справы на падставе частак 1 і 2 артыкула 430 КК (атрыманне хабару).

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай3

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча6

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць