Грамадства33

У Баранавічах будзе адкрыты беларускамоўны клас

Бацькі дзвюх дзяўчынак паўтара года беспаспяхова звярталіся ў розныя інстанцыі, каб іх дзеці вучыліся на роднай мове. Старшыня Баранавіцкага гарвыканкама асабіста разгледзеў гэтую праблему і знайшоў сродкі для фінансавання класа на роднай мове.

Клас пачне сваю працу ў Баранавіцкай гімназіі №4 з другой чвэрці, паведаміў Вадзім Шчарбакоў, дырэктар гэтай навучальнай установы.

– Навучэнцы іншых гімназій горада, якія хочуць вучыцца па-беларуску ў 6-м класе, могуць ужо цяпер звяртацца да нас, – патлумачыў Вадзім Шчарбакоў. – Дзецям са школ давядзецца пачакаць да наступнага года і здаць іспыты па рускай, беларускай мовах і матэматыцы. Як, зрэшты, і кожнаму, хто хоча вучыцца ў гімназіі.

Па словах кіраўніка гімназіі №4, пастанова аб заснаванні беларускамоўнага класа была прынятая дзякуючы старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Юрыю Грамакоўскаму. Ён асабіста разгледзеў гэтую праблему і знайшоў сродкі для фінансавання класа на роднай мове.

Нагадаем, што ў 2010 годзе ў Баранавічах у СШ №14 быў створаны беларускамоўны клас, дзе вучыліся тры дзяўчынкі. Праз чатыры гады дзве з іх – Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык – паступілі ў гімназію №4. Аднак у стварэнні асобнага класа для працягу навучання на беларускай мове ім адмовілі, спаслаўшыся, што ў бюджэце горада няма дадатковых фінансавых сродкаў на беларускі клас. У Баранавіцкім гарвыканкаме тады патлумачылі, што клас будзе створаны толькі калі бацькі 24 вучняў пажадаюць, каб іх дзеці вучыліся па-беларуску.

– Я вельмі рады, што мая дачка будзе вучыцца на беларускай мове ў лепшай гімназіі горада, – прызнаўся Васіль Філіпчык, бацька адной з дзяўчынак. – Але хацелася б, каб у будучым была спрошчана сістэма адкрыцця такіх класаў.

Па словах бацькі, за паўтара года, каб дабіцца навучання на роднай мове, ім давялося звяртацца ў мноства інстанцый: гарвыканкам, аблвыканкам, Міністэрства адукацыі, суд, пракуратуру. Нават сустрэцца з намеснікам міністра адукацыі.

– Іншы чалавек ужо калі б і хацеў, каб яго дзіця вучылася па-беларуску, атрымаў бы некалькі адпісак і махнуў бы рукою, – кажа Васіль. – Не ўсе такія ўпартыя, як мы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку101

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі8

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

У Вялікабрытаніі з'явіўся вайсковы аташэ ў Беларусі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку101

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць