Улада

11 кастрычніка мінская ДАІ будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме

11 кастрычніка мінская Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Пад асаблівы кантроль будуць узятыя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі паблізу выбарчых участкаў у горадзе, паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае вадзіцелям, што яны абавязаныя няўхільна выконваць Правілы дарожнага руху, у тым ліку правілы прыпынку і стаянкі, праезду перакрыжаванняў і пешаходных пераходаў і г.д. Надвор'е не павінна абцяжарваць дарожнае становішча ў выхадныя дні, тым не менш удзельнікам дарожнага руху трэба быць уважлівымі, думаць пра сваю бяспеку і пра бяспеку тых, хто знаходзіцца побач з імі.

ДАІ звяртае ўвагу пешаходаў на правілы пераходу праезнай часткі. Пешыя ўдзельнікі дарожнага руху павінны пераходзіць дарогу толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. Калі пераход рэгулюецца пешаходным святлафорам, пераходзіць дарогу дазваляецца толькі на зялёны сігнал, папярэдне пераканаўшыся, што ўсе вадзіцелі бачаць пешахода і прапускаюць яго. Не трэба бегчы, спрабуючы паспець перасячы праезную частку, калі святлафор ужо пачаў мільгаць. Лепш пачакаць лішнюю хвіліну і не рызыкаваць уласным здароўем. Веласіпедысты павінны абавязкова спешвацца перад перасячэннем праезнай часткі і весці веласіпед побач з сабой.

Дадаткова для забеспячэння поўнай бяспекі і недапушчэння парушэння ПДР на перакрыжаваннях і пешаходных пераходах паблізу выбарчых участкаў у дзень выбараў будуць дзяжурыць супрацоўнікі ДАІ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай3

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча6

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць