Мальцаў: Сёлета на беларуска-ўкраінскай мяжы канфіскавалі 53 адзінкі зброі
Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Леанід Мальцаў ацэньвае сітуацыю на беларуска-ўкраінскай мяжы як штатную.
«Становішча на мяжы нармальнае, як гаворыцца, штатнае. У нас поўнае разуменне з украінскімі памежнікамі, усе праблемы мы вырашаем. Але інцыдэнтаў шмат такіх, збор дзікарослых ягад, кантрабанда. Ёсць і больш сур'ёзныя — спроба перавозу зброі, наркотыкаў, боепрыпасаў», — заявіў Мальцаў у чацвер у парламенце, прадстаўляючы законапраект аб ратыфікацыі Пагаднення паміж урадамі Беларусі і Украіны аб дзейнасці пагранічных упаўнаважаных.
Па словах Мальцава, з пачатку гэтага года беларускія памежнікі затрымалі 53 адзінкі зброі, 500 боепрыпасаў, а таксама наркотыкі.
Кіраўнік Дзяржпагранкамітэта яшчэ раз падкрэсліў, што абстаноўка на мяжы знаходзіцца пад кантролем.
Нагадаем, напярэдадні Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з сілавым блокам, дзе цікавіўся умацаваннем паўднёвых межаў.
Каментары