Ад рэдакцыі5757

NN.BY атрымала папярэджанне ад Мінінфармацыі за артыкул у рубрыцы «Меркаванні»

Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла пісьмовыя папярэджанні ўладальнікам інфармацыйных рэсурсаў, размешчаных у інтэрнэце (ej.by і nn.by), паведаміла БелТА са спасылкай на ведамства.

У дачыненні да ej.by папярэджанне вынесенае за публікацыю «Беларускае войска комплексна правяраюць на боегатоўнасць», у якой ідзе гаворка пра мерапрыемствы па праверцы боегатоўнасці Узброеных Сіл. Пры гэтым публікацыя суправаджаецца фатаграфіяй нямецкай тэхнікі часоў Другой сусветнай вайны.

«Такая кампіляцыя тэксту і фатаграфіі дыскрэдытуе Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь», — адзначылі ў Мінінфарме.

У матэрыяле nn.by пад загалоўкам «У Беларусі — чырвоны ўзровень дэмаграфічнай небяспекі: штогод «вымірае» райцэнтр», сцвярджаецца пра катастрафічную дэмаграфічную сітуацыю ў краіне, якая «нібыта» мае месца ў цяперашні час. «Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці, што пацвярджаецца статыстычнымі дадзенымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, размешчанымі на інфармацыйным рэсурсе belstat.gov.by. Падобная недакладная інфармацыя ў артыкуле nn.by дыскрэдытуе выніковасць дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі», — лічаць у міністэрстве.

Ад Рэдакцыі

Што датычыць папярэджання «Нашай Ніве», то дадзены артыкул быў напісаны нашым чытачом Сяргеем Лябецкім. Ён быў апублікаваны ў рубрыцы «Меркаванні». Яго аўтар грунтаваў сваё меркаванне на сваіх ацэнках. Міністэрства інфармацыі спасылаецца, у сваю чаргу, на афіцыйную дэмаграфічную статыстыку Белстата.

Варта адзначыць, што «Наша Ніва» не раз публікавала і белстатаўскую інфармацыю ў рубрыцы «Грамадства».

Вось тыя артыкулы:

Насельніцтва Беларусі павялічваецца ўпершыню за 20 гадоў

Ужо ў гэтым месяцы колькасць насельніцтва Беларусі мае перавысіць 9,5 мільёна чалавек

Мы параімся з юрыстамі адносна таго, ці ёсць сэнс абскарджваць дадзенае папярэджанне.

У кожным разе, NN.BY імкнецца да максімальнай дакладнасці інфармацыі, што публікуецца, а таксама забяспечвае плюралізм меркаванняў.

Каментары57

Цяпер чытаюць

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА2

У матчы Кубка Беларусі па футболе адбылася масавая бойка паміж гульцамі ВІДЭА2

Памёр Уладзімір Сідарцоў4

Палітвязню Міколу Дзядку выставілі новыя абвінавачанні1

Што рабіць з тэлефонам, калі ён пабываў у руках у сілавікоў?4

Чалы: Лукашэнка пакрыўдзіўся на Пуціна14

ДАІ агарадзіла ровар хлопчыка пасля ДТЗ, а яго сцягнулі на металалом3

Хэдлайнерам апошняга званка ў Мінску стаў няўдалы ўдзельнік «Дома-2». Хто такі Алег Маямі?3

У Падмаскоўі ўзарваўся аўтобус, які перавозіў дзяцей у школу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Маладую арганізатарку вяселляў асудзілі за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць