Грамадства3333

У Мінпрацы назвалі 3 варыянты павышэння пенсійнага ўзросту

Пасля нарады ў прэзідэнта міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна распавяла, якім чынам прапануецца павышаць пенсійны ўзрост у Беларусі. Паводле яе слоў, прапануецца пачаць гэты працэс з 1 студзеня 2017 года.

Фота Сяргея Гудзіліна

Міністр працы і сацыяльнай абароны падкрэсліла, што канчатковае рашэнне будзе прынята пасля «шырокага абмеркавання» гэтага пытання. Аднак, як менавіта будзе праходзіць гэта абмеркаванне, не ўдакладніла.

«Я звяртаю ўвагу на тое, што гэта прапанова. Гэта першае абмеркаванне ў такім шырокім складзе на ўзроўні прэзідэнта. Таму кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што абавязкова павінна быць улічана меркаванне грамадства, вельмі важная зваротная сувязь з боку людзей, — сказала міністр. — Толькі пасля гэтага будзе прымацца канчатковае рашэнне».

Паводле яе слоў, прапануецца пачаць павышаць пенсійны ўзрост з 1 студзеня 2017 года. Рабіць гэта будуць у некалькі этапаў. На разгляд прэзідэнта вынеслі тры варыянты.

Першы варыянт прадугледжвае выхад на пенсію жанчын у 60 гадоў і мужчын у 65. Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што гэта самы эканамічна прымальны варыянт, бо дае добрыя паказчыкі.

Другі варыянт быў зроблены з улікам дэмаграфічных працэсаў: выхад на пенсію жанчын у 60 гадоў, мужчын - у 63 гады. «Тут за аснову бралася перш за ўсё тое, што сёння сярэдняя працягласць жыцця жанчын складае 78,4 года, а атрыманне пенсіі — больш за 20 гадоў пасля выхаду на пенсію», — адзначыла міністр.

«Але ўзнікае пытанне: ці можам мы сёння выкрасліць з рахункаў сацыяльны аспект, нагрузку на жанчын? Ці павінна быць розніца паміж выхадам на пенсію ў мужчын і жанчын? Якая нагрузка на жанчын у хатняй гаспадарцы? Ці дасягнулі мы сёння таго ўзроўню гендэрнай роўнасці?» — працягнула Марыяна Шчоткіна.

Зыходзячы з гэтага, трэці варыянт прадугледжвае ўвядзенне пенсійнага ўзросту з 58 гадоў для жанчын і з 63 — для мужчын.

Што тычыцца тэмпу, з якім плануецца павялічваць пенсійны ўзрост, то найбольш аптымальным з'яўляецца з крокам у паўгода.

«Мы ўжо згубілі момант, калі можна было рухацца па адным ці тры месяцы. Калі мы хочам захаваць стабільнасць у дзяржаве, то сёння самы невялікі тэмп, які мы можам сабе дазволіць, — гэта 6 месяцаў. Ёсць і іншыя прапановы: 8 месяцаў, 1 год. Але 1 год — гэта вельмі жорсткі варыянт», — сказала міністр.

У якасці аргументацыі для такой пенсійнай «рэформы» Марыяна Шчоткіна падзялілася статыстычнымі выкладкамі: калі ў 2001 годзе суадносіны пенсіі да заработнай платы былі 45%, то ў 2015 годзе было ўжо 41,7%. «Наша нацыянальная бяспека не дапушчае сітуацыі, пры якой гэтыя суадносіны апусцілася б ніжэй за 40%. Добра было б, каб павялічвалася», — сказала міністр.

Па словах міністра, цяпер у нас 61 пенсіянер на 100 працуючых, але па прагнозах ў 2020 годзе гэтыя суадносіны будзе ўжо 66 да 100, калі нічога не рабіць, то у 2030 годзе - 78 пенсіянераў на 100 працуючых. «Ці гатовыя мы да гэтага, гатовыя мы памяншаць пенсіі? Не. Гатовыя мы павялічваць тарыфы ў Фонд сацыяльнай абароны? Не. Гатовыя кардынальна мяняць сістэму? Таксама абмяркоўвалася», — распавяла Марыяна Шчоткіна.

Прагучаў і адказ на пытанне, якое задаў ў пачатку нарады ўраду Аляксандр Лукашэнка: «Мы ўжо падышлі да таго сур'ёзнага моманту, калі трэба прымаць рашэнне, ці яшчэ сітуацыя церпіць, з пункту гледжання эканомікі выключна».

«Ці можам мы абысціся сёння і не разглядаць павышэнне пенсійнага ўзросту? Казаць шчыра — не, — заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны. — Задача кожнай дзяржавы — гарантаваць своечасовасць і паўнату выплаты пенсій. Больш за тое, памер пенсій, а гэта дабрабыт пенсіянераў, ні ў якім разе не павінен памяншацца, а толькі павялічвацца, па меншай меры, захоўвацца ў адносінах да сярэдняй заработнай платы».

Апытанка

Каментары33

Цяпер чытаюць

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў16

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі6

Па Новай Баравой ходзіць мужчына, які пастаянна мяняе абліччы. Хто ён такі?9

Пуцін расказаў, колькі зарабляе Расія на продажы ЗША ўрану6

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм6

Пуцін запэўніваў Еўропу, што слабасць недапушчальная12

Mark Formelle пачаў выпускаць адзенне для немаўлят

Мінскае мора пазелянела. Гэта небяспечна?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Лукашэнка раскрытыкаваў птушкафабрыкі за парушэнне санітарных нормаў. А сам хадзіў па адной з іх з Умкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць