У Мінску адкрыццё сезона атракцыёнаў плануецца на 15 красавіка, паведаміў генеральны дырэктар камунальнага унітарнага прадпрыемства «Мінскзеленбуд» Ігар Кушнярэвіч сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.
«У Мінску пачата падрыхтоўка да эксплуатацыі атракцыёнаў. Згодна з планам мерапрыемстваў па раскансервацыі атракцыёнаў, выконваецца комплекс работ», - сказаў Ігар Кушнярэвіч.
Спецыялісты правяраюць металаканструкцыі на трываласць, праводзяць грузавыя выпрабаванні і электрафізічныя вымярэнні, удакладніў гендырэктар. У выпадку неабходнасці зношаныя дэталі, вузлы і механізмы будуць замененыя. «Пры ўмове захавання нормаў бяспекі Дзяржпрамнагляд выдае дазволу на запуск атракцыёнаў», - адзначыў Ігар Кушнярэвіч.
Каментары