Грамадства66

На аплату штрафаў па «справе графіцістаў» сабрана 32 мільёны рублёў

За два месяцы акцыі ў падтрымку графіцістаў праз збор ахвяраванняў і продаж цішотак з прынтом «Беларусь мае быць беларускай» сабрана 32 мільёны рублёў. 25 мільёнаў пайшло на аплату трох штрафаў, а астатнія 7 мільёнаў мастакі перадалі сваякам зняволеных па новай «справе фанатаў».

1 лютага «Арт Сядзібы» распачала кампанію па збору сродкаў на аплату штрафаў графіцістам за малюнкі «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе». Суд пакараў хлопцаў вялікімі штрафамі: Вадзіма Жаромскага — у 50 базавых велічынь (10 500 000 рублёў), Максіма Пякарскага — у 40 базавых (8 400 000 рублёў) і Вячаслава Касінерава — у 30 базавых (6 300 000 рублёў).

18 сакавіка суд Фрунзенскага раёну Мінска пасля абскарджвання пакінуў у сіле ранейшыя прысуды, а гэта значыць, каб пазбегнуць новых наступстваў, хлопцы цягам месяца павінны былі сплаціць штрафы.

Грошы (крыху больш за 32 мільёны) на аплату штрафаў сумеснымі намаганнямі грамадскасць сабрала за некалькі тыдняў.

Асноўную частка сродкаў, 12 мільёнаў, склаў прыбытак з продажу цішотак з прынтом «Беларусь мае быць беларускай», 610 даляраў склалі ахвяраванні праз плацёжную сістэму «PayPal», каля 400 даляраў грамадзянамі ахвяравана праз офіс і рахунак «Арт Сядзібы». Агулам у зборы сродкаў прынялі ўдзел 150 чалавек у Беларусі і за мяжою.

Грошы, якія засталіся пасля аплаты штрафаў, 7 млн рублёў, мастакі перадалі для турэмных перадач сваякам зняволеных фанатаў у межах новай скандальнай справы, якіх на сённяшні дзень ужо затрымана 3 чалавекі.

Вадзім Жаромскі, Максім Пякарскі і Вячаслаў Касінераў выказваюць удзячнасць усім, хто падтрымаў іх, і для адкрытай справаздачнасці апублікавалі рахункі з пацверджаннямі пазначаных вышэй аплат і выдаткаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?32

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе18

Метэазонд з беларускімі цыгарэтамі прызямліўся проста каля гіпермаркета ў Беластоку8

Нетаньяху выступаў у ААН з к'юар-кодам на пінжаку ФОТАФАКТ16

Альпініст з Польшчы стаў першым чалавекам, які спусціўся з Эверэсту на лыжах без кіслародных балонаў2

Трамп загадаў увесці войскі яшчэ ў адзін амерыканскі горад7

Лукашэнка захацеў мець яшчэ адзін цукровы завод9

У Францыі мяркуюць, што свіныя галовы да мячэцяў падкідалі сербы, звязаныя з Расіяй6

У гаспадарцы пад Гроднам шосты год вырошчваюць ягады годжы. У нашым клімаце гэта няпроста

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?32

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць