Сталі вядомыя абставіны гібелі начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага
Ён загінуў сёння на трасе Мінск — Віцебск.

Сёння Міністэрства культуры паведаміла пра трагічную гібель начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага.
Потым Мінкультуры перапосціла навіну пра смяротнае ДТЗ на трасе Мінск — Віцебск, што адбылося сёння раніцай.
60‑гадовы кіроўца Jeep Grand Cherokee ехаў па крайняй правай паласе ў напрамку Віцебска.
На 15‑м кіламетры ён адцягнуўся ад кіравання аўтамабілем, у выніку чаго сутыкнуўся з Renault Duster, які ехаў у тым жа напрамку. Кіроўца Renault ад атрыманых траўмаў памёр.
Кіроўцам Renault і быў 58‑гадовы Сяргей Буйніцкі. Яго 47‑я гадовая пасажырка дастаўлена ў бальніцу.
Каментары