Грамадства66

Эколаг: З-за буйных жывёлагадоўчых гаспадарак праз 20 гадоў у Беларусі можа не застацца чыстых рэк

Пра гэта заявіла 6 ліпеня эксперт Цэнтра экалагічных рашэнняў (ЦЭР) Наталля Парэчына.

Фота i.ytimg.com.

Як расказала эколаг, у канцы чэрвеня ў ЦЭР звярнуліся турысты, якія сплаўляліся на лодках па рацэ Начы і ў раёне размяшчэння свінагадоўчага комплексу «Хацюхова» (Крупскі раён) натрапілі на затор з жывёлагадоўчых адходаў.

У Крупскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пракаментавалі ўбачанае турыстамі так: «Гэта нармальна і ніякай шкоды наваколлю не нясе».

Эколагі, якія выехалі на месца, высветлілі, што адходы трапілі ў раку з меліярацыйнага канала, у яго — з палёў пасля дажджу.

Эколагі бачылі, што гноевую вадкасць на палі дастаўляў у лагунах і разліваў трактар. Пасля дажджу ўзровень вады на іх падымаўся, і бруд з дажджавой вадой сцякаў у ваду меліярацыйнага канала. Тое ж самае адбываецца ўзімку, калі растае снег.

Вымярэнне вады ў студнях найбліжэйшай вёскі Падклёнак паказала, што гранічны ўзровень канцэнтрацыі нітратаў перавышаны ў 6—11 разоў.

Мясцовыя жыхары казалі эколагам, што са з'яўленнем ў 2002 годзе побач свінакомплекса ў рацэ стала знікаць рыба. Цяпер яе ў Начы няма наогул.

Эксперт польскай няўрадавай арганізацыі «Федэрацыя зялёных Гая» Якуб Скарупскі параўноўвае ферму з пагалоўем у 2,5 тысячы свіней з горадам на 7,5 тысяч жыхароў без сістэмы ачысткі сцёкаў. «Хацюхова» з пагалоўем у 25 тысяч свіней можна прыраўняць да невялікага горада тыпу Слоніма або Ліды, лічыць Парэчына.

Цэнтр экалагічных рашэнняў падрыхтаваў і накіраваў афіцыйны запыт у Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

«У іх ёсць месяц, каб адрэагаваць на гэтую сітуацыю. Калі жывёлагадоўчыя комплексы будуць працягваць такую практыку, то гадоў праз 20 у нас не застанецца ніводнай чыстай ракі», — заявіла Парэчына.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі55

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі муж для ўнучкі Лукашэнкі. Дачка Дзмітрыя Лукашэнкі і Ганны Сялук выйшла замуж69

Беларуска прадала свой тэлефон на польскім сайце, а атрымаць грошы не можа, бо скончыўся яе ДНЖ5

Жыхар Мазырскага раёна атрымаў 10 гадоў за разбэшчванне школьніц3

Звольнены дырэктар «Мінсктранса»7

Гамяльчан напалохалі расійскія «Шахеды»: кружылі так нізка, што «палкамі можна было збіваць»10

Кім Чэн Ын прыняў вайсковы парад разам з 13‑гадовай дачкой ФОТЫ

Мінчуку ў замову з фастфуду паклалі кубак, з якога нехта піў ужо

Вучня шостага класа паставілі на ўлік за тое, што еў семкі. Бацька пайшоў у суд20

Орбан напісаў Зяленскаму адкрыты ліст34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі55

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць