Грамадства66

Міністар Навумаў вінаваціць мэдыі

Міністар унутраных спраў выказаў сваю вэрсію пра адказных за інцыдэнт, які атрымаў назву «жывы шчыт». Таксама міністар выказаўся адносна палітвязьняў і павялічэньня ўжываньня піва.

Міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў выказаў сваю вэрсію пра адказных за інцыдэнт, які атрымаў назву «жывы шчыт». Таксама міністар выказаўся адносна палітвязьняў і павялічэньня ўжываньня піва.

6 чэрвеня ў Нацыянальны прэс‑цэнтар прывезьлі расейскіх журналістаў, якіх запрасілі ў Беларусь па праграме асьвятленьня барацьбы з гандлем людзьмі.

На прэсавую канфэрэнцыю міністра ўнутраных спраў Уладзімера Навумава, прысьвечаную гэтай тэме, прыйшлі і беларускія журналісты. Сярод іншага, у міністра спыталіся пра сытуацыю ў ДАІ краіны. Ці будзе міліцыя аднолькава жорстка караць усіх парушальнікаў правілаў, у тым ліку і сярод саміх міліцыянтаў? Міністар Навумаў запэўніў, што гэта будзе рабіцца і робіцца ўжо. Прыклад — хутка будзе суд над супрацоўнікамі ДАІ, якія ўтварылі гэтак званы «жывы шчыт». Сродкі масавай інфармацыі абвінавацілі супрацоўнікаў ДАІ да таго, як пачалося сьледзтва

Нагадаем: як паведамлялася, міліцыянты паставілі ўпоперак шашы прыватныя аўтамабілі, каб спыніць нецьвярозага кіроўцу, і ў выніку пацярпелі невінаватыя людзі.

«Чаму ж міліцыя дала магчымасьць гэтаму кіроўцу потым бясьсьледна ўцячы?» — запытаў міністра Навумава карэспандэнт Радыё Свабода.

Адказнасьць за гэта міністар унутраных спраў усклаў на саміх журналістаў:

«Гэта неразумнае пытаньне. Так атрымалася таму, што сродкі масавай інфармацыі абвінавацілі супрацоўнікаў ДАІ да таго, як пачалося сьледзтва. А мы так рабіць ня можам, што вось Мянцюк зрабіў злачынства, мы яшчэ не правялі ніякага разбору, а яго ўжо трэба затрымаць. Вось так і атрымалася. Пакуль мы праводзілі разборы, Мянцюк зьехаў і зараз знаходзіцца ў вышуку».

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 2 сакавіка. 11 сакавіка пра інцыдэнт стала вядома зь недзяржаўных мэдыяў, куды зьвярнуліся пацярпелыя грамадзяне. 14‑га пракуратура завяла справу на супрацоўнікаў ДАІ, і нават тады яшчэ справа супроць Рамана Менцюка ў міліцыі не была заведзеная. Пра яе паведамілі, калі стала вядома, што кіроўца не вярнуўся з Масквы, дзе ўдзельнічаў у тэлешоў.

Пацярпелы Аляксей Берасьнеў ня згодны зь міністрам унутраных спраў адносна вінаватых у тым, што кіроўцу дагэтуль ня судзяць:

«Мяркую, вінаватыя супрацоўнікі міліцыі. Часу было дастаткова, каб разабрацца, тым больш улічваючы асаблівасьці справы і асобы гэтага Менцюка. Ён нават на ток‑шоў у Малахава адчуваў сябе героем, як мне падалося».

Аляксей Берасьнеў не выключае, што адпачатку супрацоўнікі ДАІ спрабавалі замаўчаць інцыдэнт, і гэтым скарыстаўся Раман Мянцюк.

Міністру Навумаву беларускія журналісты таксама нагадалі пра палітвязьняў, колькасьць якіх зноў павялічылася ў турмах. На гэта Ўладзімер Навумаў адказаў, што яму нічога пра наяўнасьць палітвязьняў невядома, а крымінальнікаў ён палітвязьнямі ня лічыць.

Расейскія журналісты зьдзівіліся колькасьці нецьвярозай моладзі, якую сустрэлі ўвечары на вуліцах Менску.

«Раней такога не было!» — заявіў расейскі карэспандэнт.

Уладзімер Навумаў паведаміў, што беларуская міліцыя дамагалася ўвядзеньня адказнасьці за расьпіцьцё на вуліцах піва, але аказалася бясьсільнай супроць «піўнога лобі». Наяўнасьць такога лобі міністар пацьвердзіў лічбамі:

«Спажываньне піва апошнія 4 гады ў нас штогод павялічваецца на 20—25%».

Пры гэтым Уладзімер Навумаў лічыць, што спажыўцы піва «на вуліцах паводзяць сябе не агрэсіўна».

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

Каментары6

Цяпер чытаюць

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»20

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін запэўніваў Еўропу, што слабасць недапушчальная12

Mark Formelle пачаў выпускаць адзенне для немаўлят

Мінскае мора пазелянела. Гэта небяспечна?3

Зяленскі: Пасля маёй сустрэчы з Трампам у нас можа з'явіцца нешта большае2

Краіны ЕС не здолелі дамовіцца пра выкарыстанне замарожаных рэзерваў Расіі для дапамогі Украіне5

«Сцены ёсць — і дзякуй». Маладую доктарку прымушаюць працаваць у вёсцы з жахлівымі бытавымі ўмовамі10

Легенду хакейнага мінскага «Дынама» прынялі за наркотыкі6

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цукеркі «Знічка» цяпер робяць нясмачнымі17

Экзамен на веданне дзяржаўнай мовы здалі 90% мігрантаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»20

Фільм «Класная»: паглядзелі яго, каб зразумець, якімі «яны» хочуць бачыць «нас»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць