Грамадства4343

Раварыст з бітай: Не хацеў моцна біць пешахода, ударыў у выхаваўчых мэтах

Раварыст Анатоль Грынкевіч, якога судзяць у Фрунзенскім судзе Мінска за збіццё пешахода, цалкам прызнаў віну. Свой учынак ён патлумачыў наступным чынам:

Tut.by

«У той дзень 19 чэрвеня я быў на працы, калі мне пазваніла жонка. Яна тады была цяжарная, на восьмым месяцы. Яна сказала, што дрэнна сябе адчувае. Я пачаў хвалявацца, бо дагэтуль у яе былі два выкідышы. Хутка паехаў дадому. Ехаў ад гандлёвага цэнтра «Сілуэт» на Харужай у кірунку Каменнай горкі. Было многа людзей на ходніках, я іх аб'язджаў.

Насупраць гандлёвага цэнтра «Скала» насустрач мне па веладарожцы ішоў хлопец, побач з ім дзяўчына. Я пачаў махаць яму, каб ён сышоў з дарожкі. Ён не сыходзіў. Пачаў крычаць. Ён таксама не рэагаваў. Паспрабаваў яго аб'ехаць, але зачапіў ручкай руля. Я ўпаў праз руль, пашкодзіў левы бок. Калі ачуняў, то ўбачыў што хлопец сыходзіць. Я устаў, пачаў крычаць яму ўслед. Ён не рэагаваў. Я дагнаў яго, хлопец стаў у баксёрскую стойку. Я падумаў што ён баксёр, дастаў біту — каб абараніцца. Спрабаваў высветліць, чаму ён не саступіў мне дарогу. Хлопец не адказваў. Тады я вырашыў напаследак ударыць яго бітай. Замахнуўся і ударыў. Не ўбачыў, куды. Хлопец упаў. Я вярнуўся да ровара. Я не хацеў моцна біць — атрымаўся ўдар сярэдняй сілы. У выхаваўчых мэтах. Хлопец не страціў прытомнасць. Ён варушыўся. Я паехаў да жонкі».

Пацярпелы фатограф Васіль расказаў журналістам што чакае для раварыста як мага больш жорсткага пакарання — 10 гадоў турмы а таксама кампенсацыі маральнай шкоды. Суму ён не называе. У суд пацярпелы прыйшоў з бацькам, бо яму толькі 17 гадоў.

Абвінавачаны Анатоль Грынкевіч сядзіць у клетцы. Яго дзеянні кваліфікуюцца следствам паводле ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства). У яго месяц таму нарадзілася дзіця. За кратамі ён з 29 чэрвеня.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт18

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Усе навіны →
Усе навіны

У афіцыйным Пантэоне герояў ёсць князь, пра існаванне якога многія пачуюць першы раз13

Прарасійскі блок разгромна прайграе выбары ў Малдове20

У афіцыйны Пантэон герояў запісалі тэрарыста, але там не будзе франтавіка Васіля Быкава. Затое будзе праваслаўны, які Хрысту ногі рэзаў27

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года22

Спявачка Селена Гомес выйшла замуж

Святло і вада зніклі ў Белгарадзе пасля ўдараў па мясцовай ЦЭЦ11

Міністра сельскай гаспадаркі Кітая прысудзілі да смяротнага пакарання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт18

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць