Грамадства3030

Кіраўнік мінскай міліцыі за штурм кватэры педыятра не выбачыўся, але прапанаваў дапамагчы з рамонтам

Кіраўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Барсукоў прапанаваў педыятру Дзмітрыю Серадзе звярнуцца ў міліцыю, каб замяніць вокны і дзверы, разбітыя ў яго кватэры падчас затрымання супрацоўнікамі АМАПа. Пра гэта Барсукоў заявіў Серадзе на асабістым прыёме.

Дзмітрый Серада. Фота праваабаронцаў-вясноўцаў.

Сустрэча адбылася ў ГУУС 7 верасня і доўжылася каля дзвюх гадзін. «Нічога новага я не даведаўся, скажу шчыра» — так сцісла апісаў Дзмітрый Серада сустрэчу журналістам.

Паводле яго слоў, на пастаўленыя пытанні кіраўнік сталічнай міліцыі заяўляў, што яны альбо не па сутнасці, альбо ён не можа на іх адказаць да заканчэння праверкі, якая праводзіцца Следчым камітэтам.

«Адразу мы адзін аднаго прынялі ў штыкі, і калі я пачаў задаваць пытанні, ці нападалі на яго кватэру калі-небудзь невядомыя ў чорным, ён адказаў, што гэта пытанне не па сутнасці. У выніку мы адзін на аднаго раззлаваліся і зразумелі, што шчырай размовы не будзе», — расказаў Серада.

Паводле яго слоў, у пачатку размовы ў кабінеце таксама прысутнічалі супрацоўнікі прэс-службы ГУУС, была ўключана відэакамера, аднак пазней Барсукоў прапанаваў Серадзе пагаварыць сам-насам. «У выніку ён прапанаваў гарбаты, і за гарбатай мы паспрабавалі пагутарыць як мужык з мужыком. Натуральна, адказ быў на ўсё адзін: па выніках праверкі мы вас праінфармуем», — расказаў педыятр.

«Ён мне паміж іншым сказаў: вы зразумейце, вы можаце да нас звярнуцца, мы вам вокны паставім, дзверы», — дадаў Серада. Паводле слоў доктара, пасля заканчэння праверкі ён будзе кансультавацца з юрыстам і вырашаць, ці варта звяртацца па матэрыяльную кампенсацыю.

Як расказаў педыятр, ён пытаўся ў кіраўніка міліцыі, як бы ён паводзіў сябе ў тым выпадку, калі б пацярпела яго сям'я і была гэтак жа напалоханая. На гэта Барсукоў адказаў, што спрабаваў бы вырашыць пытанне і дзейнічаў бы гэтак жа. «Па сутнасці, ён з усім згодны, але высноў рабіць не можа, таму што няма вынікаў следства», — адзначыў Серада.

Пры гэтым, паводле яго слоў, кіраўнік сталічнай міліцыі пытаўся, навошта трэба было «рабіць палітыку» і запрашаць журналістаў.

Нагадаем, 4 жніўня прыблізна ў восем раніцы ў кватэру Дзмітрыя Серады ўварваліся невядомыя ў масках. Без званкоў і тлумачэнняў яны сталі выбіваць ўваходныя дзверы, а таксама спусціліся з даху і разбілі шкло балконных дзвярэй на кухні. Мужчына спрабаваў даведацца, што за людзі спрабуюць трапіць у яго кватэру і чаму. Але невядомыя ўварваліся ў кватэру, паклалі Сераду тварам у падлогу, заламалі рукі за спіну, надзелі наручнікі. Потым хтосьці з іх сказаў цяжарнай жонцы Дзмітрыя, што яны з міліцыі, і праводзіў яе і дзіця ў іншы пакой.

Як высветлілася, доктара падазравалі ў эксгібіцыянізме. Праз суткі яго вызвалілі, прызнаўшы недатычным, паколькі пацярпелая і сведка не апазналі ў ім злачынца. Сам Серада расказаў, што ў дзень злачынства, у якім яго абвінавачваюць, знаходзіўся з сябрамі на рыбалцы за 80 км ад Мінска.

Паводле слоў Серады, ён да гэтага часу не ведае, у якім статусе знаходзіцца па гэтай справе і ці застаецца падазраваным. На 8 верасня яго выклікалі ў Следчы камітэт.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Усе навіны →
Усе навіны

Індыя папрасіла ў Трампа дазволу купляць нафту ў Ірана і Венесуэлы, каб не купляць расійскай1

«Неразуменне таго, што не ён, а Святлана цяпер цэнтральная фігура. На шкоду грамадскім інтарэсам»40

«У нас інтэрв'ю CNN не пад жэншчыну». Як беларусы каментуюць у сацсетках канфлікт Ціханоўскіх25

35‑гадовы беларускі фізік трапіў у спіс самых цытаваных навукоўцаў свету4

У цэнтры Мінска ёсць школа са стадыёнам на даху4

Суд у Парыжы вынес прысуд экс-прэзідэнту Францыі Сарказі

Калі Расія не спыніць вайну, расійскія чыноўнікі павінны ведаць, дзе знаходзіцца найбліжэйшае бамбасховішча — Зяленскі7

«Зімой перанёс інсульт». Памёр «сумная пчала» Юрый Тарасёнак1

Fighterbomber пацвердзіў збіццё Су-343

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць