Грамадства2020

Шапіра раскрытыкаваў пракуратуру за крымінальныя справы на кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў

Дзейнасць пракурорскіх работнікаў зламала лёсы сотням людзей на Міншчыне. Пра гэта кіраўнік Мінаблвыканкама Сямён Шапіра заявіў 17 сакавіка на канферэнцыі «Актуальныя пытанні прафілактыкі правапарушэнняў», якая прайшла ў сталіцы, перадае tut.by.

Кіраўнік вобласці паведаміў, што найбольшую колькасць пытанняў мае да пракуратуры Уздзенскага раёна Міншчыны. «Калі я прыехаў у раён, то там была такая сітуацыя: у трох калгасах няма кіраўнікоў, у трох пачатыя крымінальныя справы, з астатніх шасці пяць дрэнна працуюць», — паведаміў Шапіра. Па яго словах, на аднаго з самых дасведчаных старшыняў пачалі крымінальную справу, якую потым закрылі. Падчас расследавання чалавек атрымаў інфаркт, а цяпер працуе вартаўніком у суседнім калгасе.

«Калі справа не вартая выедзенага яйка, не трэба тады дурэць», — звярнуўся Шапіра да пракурораў. Ён распавёў, як супраць аднаго з кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў крымінальную справу пачыналі тройчы. Старшыня аблвыканкама нават прыехаў асабіста паціснуць яму руку за работу, падтрымаць.

Распавёў кіраўнік Міншчыны і пра іншы выпадак. Ён сам папрасіў дасведчанага кіраўніка са Ждановіч, які зарабляў 26 мільёнаў, узначаліць два калгасы ва Уздзенскім раёне. Неўзабаве на таго пачалі крымінальную справу. «За што? Выявілася, ён атрымліваў 15—20 мільёнаў, і жанчыну з міністэрства, якая ўзгадніла гэты заробак, асудзілі. Ёй далі год умоўна, прымусілі выплаціць тыя грошы, якія былі выплачаныя старшыні калгасу. Але пракурорам гэтага мала, яны патрабуюць, каб гэтай жанчыне далі два гады калоніі», — не хаваў свайго абурэння Шапіра.

У спісе, які падрыхтаваў старшыня аблвыканкама, па яго словах сотні кіраўнікоў Міншчыны, на якіх пачыналі крымінальныя справы, а потым спынялі з-за адсутнасці складу злачынства ці завяршалі адміністрацыйным працэсам.

Па словах Шапіры, складам злачынства можа стаць што заўгодна. Напрыклад, афіцыйна старшыня калгаса не працуе па нядзелях, але ў рэальнасці ён бярэ службовую машыну і ездзіць па палях. А ў следчых пачынаюцца да яго пытанні. Або заносіць у табель не належныя 8 гадзін працоўнага дня, а колькі працаваў на самай справе — 16.

Пракуратура паабяцала разабрацца і яшчэ раз вярнуцца да агучаных крымінальных справаў.

Каментары20

Цяпер чытаюць

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі7

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Хто цяпер будзе выплачваць па 1000 еўра палітвязням, якія раней выдаваў «Байсол»? А ніхто і не ведае18

У Мінску з'явіцца вуліца імя кадэбіста Дзмітрыя «Нірваны» Федасюка, які загінуў у перастрэлцы ў кватэры Зельцара19

«Тут праблема не ў палітычных разыходжаннях». Франак Вячорка адказаў, ці ёсць у яго канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім36

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі19

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі7

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць