Грамадства

На волю выйшаў Віктар Івашкевіч

Намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч выйшаў на волю. Ён адседзеў 15 сутак арышту як заяўнік «Чарнобыльскага шляху». Ён выступаў на мітынгу каля Акадэміі Навук 26 красавіка. Улады арыштавалі ўсіх лідэраў апазыцыі, якія ўдзельнічалі ў акцыі, на правядзеньне якой быў дазвол Менгарвыканкаму.

Намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч выйшаў на волю. Ён адседзеў 15 сутак арышту як заяўнік «Чарнобыльскага шляху». Ён выступаў на мітынгу каля Акадэміі Навук 26 красавіка. Улады арыштавалі ўсіх лідэраў апазыцыі, якія ўдзельнічалі ў акцыі, на правядзеньне якой быў дазвол Менгарвыканкаму.

Нагадаем, Віктар Івашкевіч сам прыйшоў у міліцыю 4 траўня. У той час у турме на Акрэсьціна ўжо адбывалі арышты Вінцук Вячорка, Аляксандар Бухвостаў, Сяргей Калякін, Зьміцер Дашкевіч, а таксама лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч.

26 красавіка Кастрычніцкая плошча была ачэплена спэцназаўцамі. Аляксандр Мілінкевіч заклікаў людзей, якія стаялі на вуліцы Янкі Купалы прайсьці да Акадэміі навук, на дазволенае ўладамі месца збору. Людзі прайшлі праспэктам Незалежнасьці. Колькасьць удзельнікаў шэсьця дасягнула 5 000 чалавек. Каля Акадэміі навук выступілі лідэры апазыцыі. Пасьля гэтага людзі прайшлі да капліцы на вуліцы Карастаянавай.

Віктара Івашкевіча выклікалі ў міліцыю разам зь іншымі выступоўцамі на мітынгу, але ён быў заняты партыйнымі справамі і прыйшоў у міліцыю толькі праз тыдзень.

Вінцук Вячорка гаворыць:

(Вячорка:) «Нас пасадзілі за дазволеную акцыю. Гэтага ў прынцыпе раней не было. Я думаю, што й гэтыя арышты і пасадкі тых людзей, адзіная віна якіх, ахвота папрысутнічаць на судовым працэсе (я маю на ўвазе пасадку Дашкевіча ды іншых), гэта прывядзе да таго, што працэс будзе больш вынаходлівы і творчы.»

Зьмітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча і Зьмітра Драздова затрымалі спэцназаўцы на ганку суду Маскоўскага раёну. Хлопцам патлумачылі, што будуць трымаць іх тры гадзіны нібыта дзеля высьвятленьня іхных асобаў. Насамрэч іх адвезьлі ў Маскоўскі РУУС і там склалі пратаколы за дробнае хуліганства. У судзе спэцназаўцы, якія затрымлівалі хлопцаў, казалі, што тыя нецэнзурна лаяліся. Усіх арыштавалі на 15 сутак. Артур Фінькевіч тры з паловай месяцы правёў у камэры сьледчага ізалятара і выйшаў на волю 10 траўня. Цягам месяцу яго мусяць накіраваць у спэцкамэндатуру на два гады «хіміі» за графіці. Зьміцер Дашкевіч 12 траўня выйшаў на волю пасьля 14 сутак арышту.

Алеся Стрэльнікава будуць судзіць сёньня. Ён учора заявіў хадайніцтва пра адваката і яго зноў, згодна з распараджэньнем судзьдзі Надзеі Рэўцкай, адвезьлі ў турму.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі6

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Зубр на трасе М1 будзе не толькі падмігваць, але і выпускаць пару3

Ціханоўская заклікала Еўропу больш рашуча спрыяць вызваленню палітвязняў3

«Дзявятка» на беларускіх аўтамабільных нумарах: тыкток гадае, што гэта значыць6

Ціханоўская пагутарыла з Зяленскім на саміце ў Капенгагене7

Генштаб УСУ прыгразіў Пуціну блэкаутам у Маскве ў выпадку працягвання ўдараў па энергетыцы Украіны3

На могілках у Літве знайшлі выбухоўку. Польскія спецслужбы сцвярджаюць, што ГРУ рыхтавала напады ў трох краінах NATO2

Расійскія ракеты навучыліся абыходзіць Patriot: абарона Кіева слабее12

Байцы Палка Каліноўскага паказалі, як дзякуючы ўзаемавыручцы выжылі пасля ўдараў расійскіх FPV-дронаў у іх «Хамві»15

Журналіст Анджэй Пачобут перанёс у турме аперацыю па выдаленні язваў на скуры. Ён пакутуе на гіпертанію і арытмію

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі6

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць