Спорт44

Нязмазаныя колы

У Маскве стартаваў розыгрыш футбольнага 17-га Кубку чэмпіёнаў Садружнасці краін СНД і дзяржаў Балтыі. Беларускі прадстаўнік - МТЗ-РІПА - правёў першы матч.

У Маскве стартаваў розыгрыш футбольнага 17-га Кубку чэмпіёнаў Садружнасці краін СНД і дзяржаў Балтыі.

Беларусь тут прадстаўляе мінскі МТЗ-РІПА – БАТЭ і мінскае «Дынама» адмовіліся ўдзелу.

У першым матчы падапечныя Юр’я Пунтуса гулялі з чэмпіёнам Літвы «Экранасам» з Панявежыса і прайгралі – 0:2.

Заўтра МТЗ-РІПА згуляе з чэмпіёнам Туркменістана «Ашгабатам» (пачатак а 16-й), у аўторак – матч з маладзёжнай зборнай Расіі, але яна выступае на Кубку па-за конкурсам, і таму турнірнага значэння тая гульня на мае.

Сёння расійская маладзёжка, напрыклад, згуляла ўнічыю з «Ашгабатам» -- 0:0.

***

Кубак чэмпіёнаў Садружнасці праводзіцца ў 17-ы раз (упершыню быў разыграны ў 1993 г.)

Ад былой увагі да яго – у 1990-ыя КЧС быў сапраўдным выпрабаваннем для найлепшых постсавецкіх камандаў, двубою расійскага і ўкраінскага чэмпіёнаў – не засталося і следу.

Цяпер топ-каманды або адпраўляюць другія склады, а некаторыя чэмпіёны сваіх краін саступаюць месца іншым камандам.

Так, замест БАТЭ прыехаў бронзавы прызёр нашага першынства МТЗ-РІПА, Узбекістан прадстаўляе сярэбраны прызёр «Пахтакор», Арменію – бронзавы «Арарат» (але там крыху іншыя, «азербайджанскія» прычыны).

Чэмпіён Расіі казанскі «Рубін» прыслаў рэзер, разбаўлены гульцамі асноўнага складу, данецкі «Шахцёр» – наогул трэці склад. З палітычных прычын адмовіўся ўдзельнічаць у турніры чэмпіён Грузіі.

Удзел у турніры бяруць 16 клубаў, падзеленыя на чатыры групы:

Група «А»: «Рубін» (Расія), «Арарат» (Арменія), Актабэ (Казахстан), «Пахтакор» (Узбекістан);

група «В»: Ашгабат (Туркменістан), МТЗ-РІПА (Беларусь), «Экранас» (Літва), маладзёжная зборная Расіі;

група «С»: «Шахцёр» (Україна), «Шэрыф» (Ціраспаль, Малдова), «Левадзія» (Эстонія), «Рэгар-ТадАЗ) (Таджыкістан);

група «D»: «Інтэр» (Баку, Азербайджан), «Інтэр» (Турку, Фінляндыя), «Вентспілс» (Латвія), «Дардой-Дынама» (Кыргызстан).

Дарэчы, малдоўска-прыднястроўскі «Шэрыф» трэніруе беларускі спецыяліст Леанід Кучук.

Каманды праводзяць у групах аднагрупавы турнір, па дзве мацнейшыя выходзяць у чвэрцьфіналы, якія пройдуць у сераду. Паўфіналы – у пятніцу, фінал – у наступную суботу.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс1

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м5

Дачка Пуціна жыве ў Парыжы і працуе ў галерэі, дзе выстаўляюць антываеннае мастацтва12

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: Мы стараемся запаветаў Госпада не парушаць у Беларусі8

Зорка «Што? Дзе? Калі?» беларуска Алена Повышава развялася з мужам пасля 14 гадоў шлюбу15

«Ніхто не стаў разбірацца». Беларусы правялі шмат гадзін у аўтобусе, але іх не прапусцілі ў Грузію3

У Вільні прайшоў матч у падтрымку зняволеных беларускіх журналістаў10

У Беларусь вяртаецца буйны кітайскі брэнд аўто4

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс1

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць