Мінчук скраў з крамы электрасамакат. Туды ён прыходзіў уладкоўвацца на працу
У міліцыю звярнулася адміністрацыя крамы, што прадае спартыўныя тавары: нехта скраў электрасамакат, выстаўлены ў вітрыне ў якасці ўзору. Яго кошт ацанілі ў 1700 рублёў, паведамляе сталічная міліцыя.

Міліцыя хутка затрымала злачынцу. Гэта 40-гадовы мінчук, нідзе не працуе. Электрасамакат быў у яго ў кватэры.
Высветлілася, што мужчына незадоўга да здарэння прыходзіў у краму ўладкоўвацца менеджарам па продажах. Працаўладкавацца ў яго не атрымалася, вось і скраў потым самакат.
Каментары