Каралева Лізавета II і яе муж прынц Філіп апублікавалі ФОТА. Яны ў шлюбе 72 гады
Букінгемскі палац напярэдадні 99-годдзя мужа каралевы Лізаветы II прынца Філіпа апублікаваў сумеснае фота каралеўскай пары ў Віндзорскім замку, піша Бі-бі-сі.

Фота: Букінгемскі палац
Фота было зроблена на мінулым тыдні перад каралеўскімі апартаментамі.
Адзначаць дзень нараджэння герцаг Эдынбургскі будзе таксама ў Віндзары, дзе ён разам з жонкай правёў апошнія тыдні падчас каранціну ў Брытаніі.
Каралева і прынц Філіп у шлюбе ўжо 72 гады.

Каментары