Грамадства11

Гомельскага актывіста, якога з ужываннем гвалту затрымаў АМАП, пакаралі 15-дзённым арыштам

Валер Сьляпухін

Валера Сьляпухіна затрымалі 18 кастрычніка. На яго на вуліцы Савецкай у цэнтры Гомля затрымалі супрацоўнікі АМАП, паведамляе «Свабода».

Сілавікі прымянялі да актывіста фізычную сілу: душылі, павалілі на зямлю і прыціскалі нагой галаву. Гэты момант трапіў на відэа і фота. Відэазапіс быў разьмешчаны на тэлеграм-канале Nexta, які 20 кастрычніка быў прызнаны экстрэмісцкім.

Сёньня Сьляпухіна судзілі за непадпарадкаваньне (артыкул 23.4 КаАП). Да суду актывіст быў у ізалятары часовага ўтрыманьня.

«Непадпарадкаваньне я прызнаю часткова. Яно было выклікана тым, што супрацоўнікі АМАП заявілі, што я няправільна перайшоў дарогу, але ДАІ не выклікалі, не прадстаўляліся, а прымянялі да мяне фізычную сілу. Мне выкручвалі рукі, білі ў жывот, па нагах і пашкодзілі вока. Я прасіў мэдычнай дапамогі, але не атрымаў», — заявіў на судзе Валер Сьляпухін.

У пратаколе напісана, што ён «хапаўся за форму супрацоўнікаў, сядаў на зямлю, упіраўся, таму прымянілі фізычную сілу».

Судзьдзя пакараў яго арыштам на 15 сутак. Як доказ правапарушэньня ў судзе дэманстравалі відэа з тэлеграм-каналу Nexta, які прызнаны экстрэмісцкім.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс14

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

Том Круз трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса за трук у апошнім фільме «Місія невыканальная»

Вынаходніцтва ў Беларусі скацілася да шматгадовага мінімуму2

У Азербайджане суддзя спрабаваў згвалціць асла і памёр — новы фэйк4

Міністр інфармацыі Маркаў хоча пастрожыць рэгуляванне рэкламы3

У Акадэміі навук прыдумалі малочную гарэлку5

Беларус запусціў дабрачынны флэшмоб у падтрымку дзяўчынкі з Беластока1

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м5

Дачка Пуціна жыве ў Парыжы і працуе ў галерэі, дзе выстаўляюць антываеннае мастацтва12

Лукашэнка — патрыярху Кірылу: Мы стараемся запаветаў Госпада не парушаць у Беларусі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс14

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць