Грамадства33

Перазахаванне парэштак расстраляных не абышлося без эксцэсаў

Супрацоўнікі міліцыі праігнаравалі афіцыйны дазвол Міністэрства культуры, атрыманы Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў, ды наладзілі ў Курапатах «дадатковую праверку».

Супрацоўнікі міліцыі праігнаравалі афіцыйны дазвол Міністэрства культуры, атрыманы Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў, ды наладзілі «дадатковую праверку».

9 чэрвеня ў Курапатах мела адбыцца перазахаванне парэштак расстраляных у часы сталінскіх рэпрэсій людзей. Іх знайшлі 2 красавіка 2009 году побач з дзвюма раскапанымі магіламі. Па факце вандалізму была распачатая крымінальная справа, але вінаватых у здзейсненым злачынстве дагэтуль не адшукалі.

Экспертыза высветліла, што раскапаныя парэшткі адносяцца да пахаванняў 1937-1941 гг. Па словах старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча, Міністэрства культуры афіцыйна дазволіла перазахаванне парэштак, а міліцыянты самі перадалі іх таварыству. Тым не менш, сёння ў Курапатах не абышлося без прыгодаў. На месца перазахавання з’явіліся два маёры з Бараўлянскага аддзелу міліцыі. Яны праігнаравалі афіцыйны дазвол Мінкульту, заявіўшы, што патрэбная дадатковая праверка. Быў выкліканы супрацоўнік з металадэтэктарам, да яго з’яўлення жалобнае мерапрыемства спынілі. У хуткім часе гэты супрацоўнік прыехаў, але перш чым правесці дадатковую праверку, зняў усіх прысутных (каля трох дзесяткаў чалавек) на камеру. Пасля гэтага парэшткі расстраляных былі ўрэшце перапахаваныя.

***

Урочышча Курапаты, дзе ў 1937-1941 гг. бальшавікі расстралялі па розных ацэнках ад 30 да 250 тысяч чалавек, неаднакроць рабіліся аб’ектам нападаў вандалаў. Адна толькі лава з надпісам «Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці», усталяваная ў 1994 г. падчас візіту ў Беларусь прэзідэнта ЗША Біла Клінтана, была пашкоджаная каля 15 разоў. Часта невядомыя ломяць памятныя крыжы ва ўрочышчы. Толькі аднойчы, дзякуючы намаганням арганізаванай КХП-БНФ дружыны, у Курапатах былі схопленыя падазраваныя ў знішчэнні крыжоў маладыя людзі, аднак да суду справа так і не дайшла.

Яраслаў Сцешык; СП

Каментары3

Цяпер чытаюць

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?1

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць нелегальных мігрантаў на польска-беларускай мяжы рэзка вырасла23

«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве12

Дырэктар прадаў прадукцыі беларускім прадпрыемствам на мільён рублёў, але тыя не разлічыліся. Адгадайце, каго будуць судзіць2

Бясплатную прышчэпку ад віруса папіломы чалавека пачнуць рабіць неўзабаве. Вакцына ў Беларусь ужо паступіла

«Байсол» расказаў, як ідуць выплаты з экстраннага збору3

Цяплець у наступныя дні і не думае

Беларуска перад вылетам з Вільні забылася дакументы ў аўтобусе з Мінска. Як скончылася гісторыя

Рэпер з Гродна Пазнякс запісаў песню пра гавайскую піцу і парваў інтэрнэт7

«Новыя рэаліі з AI». У кампаніі Vizor Games — скарачэнні9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?1

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць