Грамадства

Пасажыр рэйса Афіны — Вільня: Экіпаж нічога не патлумачыў, загадаў «сядзець і чакаць»

У нядзелю рэдакцыя літоўскага партала Delfi атрымала ліст ад чытача Лінаса, у якім гаварылася, што самалёт Ryanair, які ляцеў у Вільню з Афінаў, прызямліўся ў Мінску, а экіпаж нічога не патлумачыў пасажырам, толькі загадаў ім «сядзець і чакаць».

Чытач згадаў, што самалётам дадому з Афінаў ляціць з дачкой і жонкай.

Delfi звязаўся з кіраўніком аддзела камунікацый Літоўскага міжнароднага аэрапорта Лінай Бейшэне. Яна пацвердзіла, што самалёт з Афінаў павінен быў прызямліцца ў Вільні а 13:00, але экіпаж прыняў рашэнне пасадзіць самалёт у Мінску.

«Наколькі мне вядома, паміж членам экіпажа і пасажырам адбыўся канфлікт. Самалёт у цяперашні час паспяхова прызямліўся. Іншай афіцыйнай інфармацыі ў нас няма», — сказала Бейшэне.

Суразмоўца адзначыла, што пакуль не ведае, калі і як пасажыры самалёта дабяруцца да Літвы. Інфармацыя з Мінска пакуль не паступіла.

Міністр замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс напісаў у твітары пра тое, што ідзе праца з міжнароднымі партнёрамі для забеспячэння бяспечнага выезду ў Літву пасажыраў рэйса: «Працуем над высвятленнем нацыянальнасцяў усіх падарожнікаў на Ryanair».

У аэрапорце Мінска, рэзка змяніўшы курс, прызямліўся самалёт Афіны—Вільня — на борце быў Раман Пратасевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат6

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі плануюць істотна павялічыць імпарт беларускага бензіну6

Расія пасля радыкалізацыі рыторыкі Трампа на 40% узмацніла атакі на ўкраінскія гарады

Юлія Міцкевіч: Мае словы пра турму вырвалі з кантэксту. Супраць мяне арганізавалі кампанію цкавання38

Беларусбанк адмяняе аплату за пераводы паміж карткамі ўнутры банка1

Гэтай ноччу ў Беларусі назіралі палярнае ззянне ФОТЫ

У Беларусі зменяцца правілы выдачы крэдытаў

На мінскай Камароўцы адзін баравік прадаюць за 9 рублёў

У Мінску здаюць жыллё разам з бабуляй. Абвестка выклікала гарачую дыскусію4

Унучка Трампа прадае світшоты са сваімі ініцыяламі па $1304

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат6

У Магілёве злавілі маньяка-ліфцёра, які ў 1990‑я згвалтаваў і забіў восем дзяўчат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць