Грамадства

Жонка: Палітзняволенаму Андрэю Пачобуту не перадаюць лекаў для сэрца

Пра гэта расказала жонка палітзьняволенага журналіста Аксана Пачобут, піша «Свабода».

Паводле яе інфармацыі, лекі для Андрэя прынялі ў СІЗА Жодзіна, аднак потым не перадалі непасрэдна Пачобуту. У яго хворае сэрца, зьбіваецца рытм.

Трох палітзьняволеных зь незарэгістраванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі — Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую і Ганну Панішаву — вывезьлі ў Польшчу зь СІЗА. Яны ня маюць права вярнуцца ў Беларусь.

Вядома, што вызваленьне ўзамен на дэпартацыю з краіны прапаноўвалі таксама Андрэю Пачобуту і старшыні незарэгістраванага СПБ Анжаліцы Борыс, але яны адмовіліся.

«Справа палякаў»

10 сакавіка сілавікі завялі крымінальную справу за правядзеньне імпрэзы ў польскай сацыяльнай школе скаўтаў імя Рамуальда Траўгута ў Берасьці. Тады затрымалі сузаснавальніка школы, 43-гадовага берасьцейца, і дырэктарку Ганну Панішаву. Пазьней стала вядома аб ператрусах у Лідзе, Ваўкавыску і затрыманьнях Ірэны Бярнацкай і Марыны Цішкоўскай.

23 сакавіка ў Горадні затрымалі Анжаліку Борыс, а яшчэ праз два дні — Андрэя Пачобута.

Усіх арыштаваных у «Польскай справе» праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі. Санкцыя крымінальнага артыкула прадугледжвае ад 5 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону20

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому6

Зміцер Ягораў: «Байсол» збіраецца і далей выплачваць па 1000 еўра палітвязням5

Рада па маральнасці прапанавала назваць адну са станцый метро ў гонар Еўфрасінні Полацкай7

Літва і Беларусь маюць гарачую лінію для папярэджання пра расійскія беспілотнікі2

Хто цяпер будзе выплачваць па 1000 еўра палітвязням, якія раней выдаваў «Байсол»? А ніхто і не ведае18

У Мінску з'явіцца вуліца імя кадэбіста Дзмітрыя «Нірваны» Федасюка, які загінуў у перастрэлцы ў кватэры Зельцара19

«Тут праблема не ў палітычных разыходжаннях». Франак Вячорка адказаў, ці ёсць у яго канфлікт з Сяргеем Ціханоўскім37

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону20

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць