Грамадства

У Гродне трох фігурантаў «справы Ціханоўскага» асудзілі на тэрміны ад 2 да 4 гадоў калоніі

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна з 18 студзеня разглядалі крымінальную справу супраць траіх фігурантаў «справы Ціханоўскага», якіх затрымалі на выбарчым пікеце 29 мая мінулага года ў Гродне, паведамляюць праваабаронцы.

У Гродне вынеслі прысуды фігурантам «справы Ціханоўскага». Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзіміра Кнігу абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 мая ў Гродне (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачвалі ў гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК).

Суддзя Вольга Бекушава пакарала Дзмітрыя Фурманава — двума гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Яўгена Разнічэнку — трыма з паловай гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Уладзіміра Кнігу — чатырма гадамі калоніі строгага рэжыму. 

Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор Мікіта Мыслівец. Таксама суд абавязаў Разнічэнку і Кнігу выплаціць пацярпелым участковым Казлоўскаму і Хваленю па 1000 рублёў маральнай шкоды.

Чытайце таксама:

«Апрануўся ў адзенне, падобнае да адзення Ціханоўскага». Судзяць Фурманава, Кнігу і Разнічэнку, затрыманых пасля правакацыі ў Гродне супраць Ціханоўскага

Жанчыны, якая чаплялася да Ціханоўскага, няма ў спісе сведак. Працягваецца працэс па справе затрыманых на пікеце ў Гродне

«Вырашылі разабрацца і пайшлі на галасы»: на судзе па справе Ціханоўскага дапыталі ўчастковага, які на пікеце 29 мая ў Гродне апынуўся на зямлі

«Гэта што, акт застрашвання?». У «справе Ціханоўскага» ў Гродне дапыталі фігуранта, які раней служыў у міліцыі

Палітвязня Фурманава зноў змясцілі ў карцар. Пракурор патрабуе пакараць яго 2 гадамі калоніі

Каментары

Цяпер чытаюць

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт13

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Усе навіны →
Усе навіны

У афіцыйны Пантэон герояў запісалі тэрарыста, але там не будзе франтавіка Васіля Быкава. Затое будзе праваслаўны, які Хрысту ногі рэзаў27

Рэдкі метэор ярка згарэў над беларускім Палессем1

Названыя 13 расійскіх камандзіраў, датычных да злачынстваў у Бучы4

Усебеларускі народны сход пройдзе ў канцы года22

Спявачка Селена Гомес выйшла замуж

Святло і вада зніклі ў Белгарадзе пасля ўдараў па мясцовай ЦЭЦ11

Міністра сельскай гаспадаркі Кітая прысудзілі да смяротнага пакарання3

Вашынгтон абмяркоўвае магчымасць паставак ракет Tomahawk іншым краінам NATO для іх далейшай перадачы Кіеву7

У Мінску прайшлі модныя паказы. Як выглядалі госці ФОТЫ22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт13

Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць